Пётр Заборскі
Пётр Заборскі (сапр. Іванаў; ? — 1665) — майстар-цаніннік, чаканшчык і ювелір. Паходзіў з Беларусі. У 1658—1665 гадах узначальваў арцель беларускіх майстроў (І. Максімаў, С. Палубес, Ф. Чука і інш.), якія стварылі вонкавае ўбранства і аздабленне інтэр’ера Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (каля г. Істра Маскоўскай вобласці) шматкаляровымі паліванымі кафлямі[1].
Пётр Заборскі | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1665 |
Род дзейнасці | кафляр, чаканшчык, ювелір |
Зноскі
- ↑ Заборскі Пётр // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- Заборскі Пётр // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.