Пётр Малінк
Пётр Ма́лінк (в.-луж.: Pětr Malink, 27 ліпеня 1931, Лоза, Лужыца, Германія — 28 жніўня 1984, Будзішын, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог, перакладчык і драматург. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Пётр Малінк | |
---|---|
в.-луж.: Pětr Malink | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1984[1] (53 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Бацька | Georg Mahling[d] |
Жонка | Kata Malinkowa[d] |
Дзеці | Jan Malink[d] і Christiana Piniekowa[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Прэміі |
літаратурная прэмія Домавіны[d] (1962, 1967) |
Узнагароды |
прэмія імя Якуба Чышынскага (1970) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 ліпеня 1931 года ў сербалужыцкай вёсцы Лоза у сям’і лютэранскага святара. З 1941 па 1948 год пражываў у Бескаве, куды ў 1941 годзе нацысцкімі ўладамі быў высланы яго бацька. У 1951 годзе скончыў Сербалужыцкую вышэйшую школу ў Будзішыне, пасля чаго стаў выкладаць нямецкую і лужыцкія мовы. У 1955 годзе па палітычных прычынах пераехаў у вёску Мінакал, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Сербалужыцкай моўнай школе. З 1960 года па 1976 год працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна». З 1963 года па 1968 год вывучаў культуралогію ва Ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1976 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут).
За сваю літаратурную дзейнасць быў двойчы ўдастоены Літаратурнай прэміі Домавіны (1962, 1967) і прэміі імя Якуба Чышынскага (1970).
Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.
Сачыненні
правіць- Rebel Jan Cuška, п’еса, 1957;
- Wotprošenje, драма ў чатырох дзеях, 1961;
- Dwě horšći pěska, раман, 1964;
- Nócny pacient, п’еса, 1966;
- Wotmołwa, драма ў пяці дзеях, 1973;
- Wuj Šmitka ze Sibirskeje, драма ў пяці дзеях, 1976;
Зноскі
Літаратура
правіць- Malink, Pětr. W: Helmut Kaltšmit: Leksikon awtorow serbskich knihow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1979, str. 74sl.
- Malink Pětr, Encyklopedia PWN