Пётр Захаравіч Савачкін
Пётр Захаравіч Савачкін (11 чэрвеня 1911, в. Родзіна, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1975) — беларускі гісторык, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1955—1973).
Пётр Захаравіч Савачкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня (7 ліпеня) 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1975 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, выкладчык, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1953) |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віцебскае педагагічнае вучылішча (1931), працаваў настаўнікам. У 1935 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 з адзнакай. У 1940—1946 служыў у Чырвонай Арміі, з 22.6.1941 па май 1945 у дзеючай арміі на розных франтах. Служыў у разведцы[1].
У 1946 дэмабілізаваны, паступіў у аспірантуру БДУ па кафедры гісторыі СССР, дзе вучыўся да 1949 г. У 1949—1955 працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР, у 1953 абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1955 працаваў загадчыкам кафедры, намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай школы прафруху ВЦСПС, сумяшчаючы з выкладчыцкай працай у БДУ. У 1955 быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта БДУ, неаднаразова перавыбіраўся на гэту пасаду. Адначасова з’яўляўся загадчыкам кафедры гісторыі СССР. Пакінуў пасаду дэкана 1 мая 1973 г.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Кірункі навуковай дзейнасці: устанаўленне савецкай улады ў заходнім абласцях Беларусі.
Сям’яПравіць
Быў жанаты, меў трох дачок: Наталлю, Алену і Ірыну.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- 5 медалёў
- Ганаровая грамата ВС БССР «у сувязі з 60-годдзем за вялікую навукова-педагагічную і выхаваўчую працу»
Зноскі
- ↑ Арлоў У. Полацкі вецер…
ЛітаратураПравіць
- Савачкін Пётр Захаравіч // Галерея «Деканы факультета» / Исторический факультет БГУ — Официальная страница. Эл.ресурс hist.bsu.by
- Арлоў У. Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў // Дзеяслоў. № 1-2 (20-21).