Пётр з Дусбурга

(Пасля перасылкі з Пётр з Дуйсбурга)

Пётр з Дусбурга, Пётр з Дуйсбурга, Пётр Дзюзбург (сярэдзіна XIII ст. — пасля 1330) — брат-святар і храніст Тэўтонскага ордэна.

Пётр з Дусбурга
Дата нараджэння XIII стагоддзе
Дата смерці XIV стагоддзе
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік

Пэўных звестак пра жыццё Пятра няма. Радзімай храніста працяглы час лічылі горад Дуйсбург (Duisburg) на Рэйне. Потым польская даследчыца Мажэна Палякоўна[pl] выказала здагадку, што Пётр выхадзец з галандскага Дусбурга, які з 1-й паловы XIII ст. знаходзіўся на тэрыторыі балея Утрэхт Тэўтонскага ордэна. Цяпер абедзве версіі суіснуюць.

Асноўны твор — «Chronicon Terrae Prussiae», даведзены да 1326 года з дадаткамі да 1330 года. Хроніка захавалася толькі ў спісах XV ст., у ёй змешчана ваенная гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісаны прусы і іх паганскія культы. Застаецца нявызначаным месца напісання «Хронікі…» і месцы знаходжання аўтара. Паводле асноўных версій гэта маглі быць Рагніт, Кёнігсберг або Марыенбург, на апошні паказвае прысвячэнне «Хронікі…» вялікаму магістру Ордэна.

Літаратура

правіць
  • Матузова В. И. Предисловие // Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997