Пік Чэрскага — горны пік, названы ў гонар Івана Дзяменцьевіча Чэрскага — вядомага даследчыка-беларуса Сібіры.

Пік Чэрскага
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 090 м
Размяшчэнне
51°30′56″ пн. ш. 103°37′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФІркуцкая вобласць
Горная сістэмаХамар-Дабан 
Хрыбет ці масіўКамарынскі хрыбет 
Пік Чэрскага (Расія)
Пік Чэрскага
Пік Чэрскага
Пік Чэрскага (Іркуцкая вобласць)
Пік Чэрскага
Пік Чэрскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узыходжанне на пік Чэрскага з’яўляецца адным з самых папулярных і найбольш даступных маршрутаў у Паўднёвым Прыбайкаллі. Штогод пік наведваюць тысячы турыстаў. Маршрут ўздыму бяспечны і не патрабуе спецыяльнага альпінісцкага рыштунку. Тым не менш не варта моцна ўхіляцца ў бок ад сцежкі. У мяцеліцы і завею лёгка згубіць дарогу і выклікаць сход лавіны.

Ля падножжа гары знаходзіцца маляўнічае высакагорнае возера Сэрца.

У верасні праводзяцца спаборніцтвы па хуткасным ўзыходжанні на Пік Чэрскага. Даўжыня трасы складае 20211 м, перапад вышынь — 1625 м. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца адным з этапаў Кубка Расіі па скайранінгу.