Піліп Паўлавіч Гаспадароў

Піліп Паўлавіч Гаспадароў (1865—1938) — беларускі і рускі казачнік[1][2][3].

Піліп Паўлавіч Гаспадароў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1865
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1938(1938-07-09)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці казачнік, каваль

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1865 годзе ў Беларусі ў вёсцы Забаб’е Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Ужо тады ён пераняў шэраг беларускіх казак ад свайго хроснага бацькі К. К. Шаўцова.

Займаўся сялянскай працай, з дзяцінства ведаў кавальскую справу[1].

У 1903 годзе прыняў удзел у паўстанні сялян супраць уладаў[1], пасля падаўлення якога быў асуджаны на ссылку ў Аланецкую губерню, у в. Шую Петразаводскага павета  (руск.).

У 1907 годзе пераехаў у Петразаводск, паступіў на Аляксандраўскі завод  (руск.) у кавальска-прэсавы цэх[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі валодаў невялікай кузняй на беразе ракі Няглінкі  (руск.), займаўся саматужнай вытворчасцю, падкоўваў коней для РСЧА.

Меў свой дом на вуліцы Малая Слабадская (не захаваўся)[4].

З 1922 года працаваў кавалём і возчыкам у арцелі «Чырвоны транспартнік».

У 1934 годзе выйшаў на пенсію па інваліднасці, працаваў вартаўніком на слюдзяной фабрыцы імя 8 Сакавіка  (руск.).

Сярод гараджан быў вядомы фізічнай сілай. Мог падняць тэлеграфны слуп, аднойчы ў час прадстаўлення прафесійнага змагара выйшаў па яго запрашэнні на паядынак і перамог яго. Яго казкі карысталіся папулярнасцю ў працоўных Аляксандраўскага завода.

Першыя запісы казак Гаспадарова ў 1937 годзе[1] былі зроблены ленінградскім даследчыкам фальклору М. У. Новікавым[5]. У 1941 годзе ім быў выдаў буйны зборнік «Казкі Піліпа Паўлавіча Гаспадарова».

Гаспадароў выступаў са сваімі казкамі перад выкладчыкамі і студэнтамі на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Яго творы публікаваліся ў карэльскіх газетах і часопісах[6].

Магіла Гаспадарова знаходзіцца на Зарэцкіх могілках  (руск.) у Петразаводску. Сучасны помнік па праекце мастака М. П. Трышкова ўсталяваны ў 1980-х гадах.[7]

Жыццю і творчасці П. П. Гаспадарова прысвечана кніга пісьменніка В. І. Пулькіна  (руск.) «Пярун-трава» (1985).

Творчасць правіць

Традыцыйная ў беларускім казачным эпасе антышляхецкая накіраванасць атрымала ў многіх казках Гаспадарова глыбокае развіццё пад уплывам Рэвалюцыі 1905-07 гадоў[1].

Усяго ад яго запісана 106 казак[1], у асноўным чароўных. У савецкі час Гаспадароў напісаў і некалькі сучасных казак на тэму савецкага побыту і разняволення жанчын «Як Мар’я з Іванам зраўняліся», «Як рабочы і мужык праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты».

Казка «Салдацкія сны», пачутая Гаспадаровым у роднай вёсцы ад К. К. Шаўцова, лічыцца шэдэўрам мастацкай народнай творчасці[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Господарёв Филипп Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
  2. Онегина, Н. Ф. Господарёв Филипп Павлович / Н. Ф. Онегина // Карелия : энциклопедия. В 3 т. Т. 1. А-Й. — Петрозаводск, 2007. — С. 265
  3. Онегина, Н. Ф. Дом, в котором жил сказочник Ф. П. Господарев / Н. Ф. Онегина // Материалы свода памятников истории и культуры РСФСР : памятники культуры : Карельская АССР. — М., 1977. — С. 89-91.
  4. Пулькин В. К 300-летию Петрозаводска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 19 сакавіка 2019.
  5. Николюкина Т. Сказочник и кузнец
  6. Лызлова А. С. Сказочник Ф. П. Господарев: петрозаводский период жизни Studia Humanitatis Borealis
  7. Сказочник Господарёв

Літаратура правіць

  • Альшиц Л. Сказочник Господарев // Красная Карелия. 1937. 2 августа.
  • Песни и сказки на Онежском заводе / составитель А. Д. Соймонов  (руск.). Петрозаводск, 1937. 319 с.
  • Господарев Ф. П. Некролог // Красная Карелия. 1938. 11 июня.
  • Замечательный сказочник // Топиро Б. А. Книга для чтения карельской неполной средней и средней школы . Ч. 1 Петрозаводск: Каргосиздат,. 1938 — С. 108
  • Сказки / Запись текста, вступ. ст. и примеч. Н. В. Новикова. Петрозаводск, 1941; Песни и сказки на Онежском заводе. Петрозаводск, 1937.
  • Сказки Филиппа Павловича Господарева — Петрозаводск, 1941. — 661 с.
  • Белованова, А. «Сказки Ф. П. Господарева» / А. Белованова // На рубеже. — 1945. — N 1. — С.154-155.
  • Сказки Господарёва // Ленинское Знамя. 1941. 13 февраля
  • Сказки Филиппа Господарёва // Ленинское Знамя. 1944. 10 марта.
  • Базанов В.  (руск.) Народная словесность Карелии. Петрозаводск. 1947.
  • Андреев Н. П.  (руск.) Русская словесность в Карело-Финской ССР // Фольклор Карело-Финской ССР. Вып. 1. Петрозаводск. 1941.
  • Пулькин В. И.  (руск.) Перун — трава : повесть о сказочнике Филиппе Господареве / Виктор Пулькин. — Петрозаводск : Карелия, 1985.
  • Иванов Ю. Жизнь и сказка // Молодёжная газета Карелии. 1996. 18 июня.
  • Костюхин Е. А.  (руск.) Сказочник Господарев // Мастер и народная художественная традиция Русского Севера : доклады III Международной научной конференции «Рябининские чтения — 99»). Петрозаводск, 2000. С. 133—139.
  • Иванов Ю. Жил-был в городе сказочник [Ф. П. Господарёв] // Петрозаводск. 1996. 20 декабря. С.2.
  • Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов  (руск.). Т. 1: А — Й. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2007. С. 265—400 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0123-0 (т. 1)
  • Сказочник и кузнец // Карелия. 2009. 23 апреля — С. 25