Усходнія Пірэнеі

дэпартамент Францыі
(Пасля перасылкі з Пірэнеі Усходнія)

Усходнія Пірэнеі (фр.: Pyrenees-Orientales) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок — Русільён. Парадкавы нумар 66. Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян. Насельніцтва 392,8 тыс. чалавек (57-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года.).

Усходнія Пірэнеі
Pyrénées-Orientales
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Усходнія Пірэнеі на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 66
Рэгіён: Лангедок — Русільён
Прэфектура: Перпіньян
Акруг: 3
Кантонаў: 31
Камун: 226
Статыстыка
Насельніцтва 57-е месца
 -1999 392,8 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 95 чал/км²
Плошча: 4116 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча тэрыторыі 4116 км². Размешчаны ў межах сістэмы Пірэнеяў дэпартамент на ўсходзе выходзіць да Міжземнага мора, на поўдні мяжуе з Іспаніяй.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 226 камун. У дэпартаменце распаўсюджана каталанская мова, што дазваляе аднесці яго да каталанскіх зямель.

Усходнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Русільён, замацаванай за Францыяй па Пірэнейскаму міру 1659 г.

Спасылкі правіць