Пітарэцкі манастыр
Пітарэцкі манастыр (груз. ფიტარეთის მონასტერი) — мужчынскі манастыр у вёсцы Пітарэці ў Грузіі. Адносіцца да Болніскай епархіі Грузінскай праваслаўнай царквы. Манастыр знаходзіцца ў цясніне ракі Храмі у 12 км на паўднёвы захад ад горада Тэтры-Цкаро і ў 100 км ад Тбілісі[2].
Манастыр | |
Пітарэцкі манастыр | |
---|---|
ფიტარეთის მონასტერი | |
41°28′44″ пн. ш. 44°19′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Грузінская праваслаўная царква |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМанастыр пабудаваны ў 1213-1222 гадах падчас праўлення цара Лашы Георгія. Быў разбураны пасля нашэсця манголаў і харэзмійцаў, у першай палове XIV века быў адноўлены.
У XVII стагоддзі манастыр быў зноў адрамантаваны і перабудаваны Капланам Баратышвілі: узведзена званіца, сцены вакол манастыра, вінны склеп, пахавальня і іншыя гаспадарчыя пабудовы[3].
У 1750 на манастыр напалі лезгіны, пабудовы былі моцна пашкоджаны, і манастыр зачыніўся да 1752 года. У вёсцы Пітарэці пасяліліся асеціны і аднавілі храм.
Падчас землятрусу 1988 года быў сапсаваны купал і перакрыцці сабора. У канцы 1990-ых сабор быў зноў адноўлены.
Архітэктура
правіцьЦэнтрам манастырскага комплексу з'яўляецца сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, званіцы з варотамі і гаспадарчых пабудоў. Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы — крыжова-купальны храм, у плане ўяўляе сабой амаль правільны квадрат, 15 метраў у даўжыню і 13 метраў у шырыню. Вышыня сабора 23 метры.Купал трымаецца на двух васьмігранных апорных слупах і выступах апсіды. На цыліндрычным барабане купала размешчана 12 вокнаў. Сабор пабудаваны са светлага каменя розных адценняў і ўпрыгожаны арнаментальнай разьбой, якая ўключае рэльефныя выявы святых, львоў, птушак, чалавечых галоў. Раней сабор быў увесь распісаны фрэскамі, якіх зараз захавалася мала.
-
Від на сабор з варотаў званіцы
-
Барабан купала
-
Усходні фасад
-
Агульны від манастыра
-
Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, від з поўдня
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ Zakaraia, P. (1990), ქართული ხუროთმოძღვრება XI-XVIII სს. ("Georgian Architecture of the 11th-18th centuries"). Tbilisi: pp. 96–113.
- ↑ Джанашия С. Н. Генеалогия рода Бараташвили Архівавана 3 мая 2021. // Этнографическое обозрение. — 1999. — № 1. — С. 125—136.