Піяне́рская — колішняя вёска, з 1972 года ў складзе Мінска.

Вёска
Піянерская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Піянерская на карце Беларусі ±
Піянерская (Беларусь)
Піянерская
Піянерская (Мінск)
Піянерская

Гісторыя

правіць

Вёска ўзнікла ў канцы 1940-х гадоў вакол кафлянага завода[1]. 15 ліпеня 1965 года вёска атрымала назву Піянерская[2]. Да 1972 года вёска Ждановіцкага сельсавета Мінскага раёна[3]. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён[3]. Па ўваходжанні ў склад горада галоўная вуліца вёскі Заводская пераназваная ў Піянерскую. У 2004 годзе тут пачалося будаўніцтва катэджнага мікрараёна «Вясёлкавы», у 2006 годзе пачаўся знос старой вясковай забудовы[1]. На месцы вёскі катэджная і шматпавярховая забудова вуліцы Піянерская, гандлёвы цэнтр Арэна-Сіці.

Зноскі

  1. а б Сацукевіч І. І., с. 5.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 317.

Літаратура

правіць