П’ера Інкап’е
П’е́ра Марці́н Інкап’е́ Рэ́йна (ісп.: Piero Martín Hincapié Reyna; нар. 9 студзеня 2002) — эквадорскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клуба «Баер» і нацыянальнай зборнай Эквадора.
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзіўся |
9 студзеня 2002 (22 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 1,85 м |
Пазіцыя | абаронца |
![]() |
Кар’ера
правіцьЗаймаўся футболам у родным Эквадоры. Дэбютаваў за клуб «Індэпенд’ентэ дэль Валье» ў жніўні 2019 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Мушук Руны». Футбаліст амаль не з'яўляўся ў складзе асноўнай дружыны клуба, але разам з моладзевай камандай здабыў Кубак Лібертадорэс сярод юнакоў. Гэтым ён прыцягнуў да сябе ўвагу. У жніўні 2020 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Тальерэс», які сплаціў 1 млн долараў ЗША за 50% правоў за іграка[2][3]. Праз год, у жніўні 2021 года, Інкап’е далучыўся да нямецкага «Баера». 16 жніўня эквадорац выйшаў у складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць «Ферэнцвараша». Немцы перагулялі венграў з лікам 2:1. Першы гол у прафесійнай кар’еры адбыўся таксама ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сэлтыка».
Дасягненні
правіць«Баер»:
- Чэмпіён Германіі: 2024
- Уладальнік Кубка Германіі: 2024
Крыніцы
правіць- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ «Piero Hincapié es nuevo refuerzo de Talleres». Talleres.
- ↑ «Talleres presentó por Zoom a Piero Hincapié: „Estoy ansioso por jugar“». Mundo D.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)