П’ер-Жуль Мэн
П’ер-Жуль Мэн (1810 — 1879) — французскі скульптар. Ён лічыцца піянерам сярод скульптараў-анімалістаў XIX стагоддзя.
П'ер-Жуль Мэн | |
---|---|
фр.: Pierre-Jules Mene | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1810[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1879[3] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | Скульптура |
Узнагароды | |
![]() |
Мэн зрабіў шэраг скульптур жывёл, пераважна свойскіх, у тым ліку коней, кароў і быкоў, авечак, коз, якія былі моднымі падчас Другой імперыі. Ён быў прадстаўніком школы французскіх анімалістаў, якая таксама ўключала Розу Банёр , П'ера Луі Руіларда , Антуан Луі Бары, Агюста Нікаля Каэна , Франсуа Пампона .
Яго працы ўпершыню паказаны ў Лондане Эрнеста Гамбартам у 1849. Мэн спецыялізаваўся на невялікіх бронзавых скульптурах, што тлумачыць той факт, чаму не адна з іх не стала грамадскай статуяй. Яго працы былі папулярныя сярод буржуазіі, існуе шмат копій кожнай скульптуры, якія часта ўпрыгожвалі вялікую колькасць прыватных дамоў таго часу. Пры гэтым якасць работ была даволі высокая.
З-за пладавітасці аўтара і шматлікіх копій яго прац, рыначная каштоўнасць скульптур Мэна не вельмі вялікая, да таго ж існуе многа падробак.
Некалькі прац скульптара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
-
Сабакі, якія напалі на дзіка. 1846
-
Фламандская карова з цялём.1879
Зноскі
- ↑ Pierre Jules Mène
- ↑ Pierre Jules Mene — ministère de la Culture.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ RKDartists Праверана 20 чэрвеня 2020.
Літаратура правіць
- Catalogue raisonné of Pierre-Jules Mêne by Michel Poletti and Alain Richarme (Paris, 1998). Catalogues 240 models with a history of editions from 1838 to 1933; biography; context of life and work in Second Empire Paris (in French).