П’ешцяны

горад у Славакіі

П'е́шцяны (славацк.: Piešťany, ням.: Pistyan, венг.: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славакіі на рацэ Ваг ля падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Горад
П'ешцяны
Piešťany
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1113
Першая згадка
Плошча
44,2 км²
Вышыня цэнтра
162 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 26 668 чал. (31 снежня 2023)
Шчыльнасць
668 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 33
Паштовы індэкс
921 01
Аўтамабільны код
PN
Афіцыйны сайт
piestany.sk (славацк.)
П'ешцяны на карце Славакіі
П’ешцяны (Славакія)
П’ешцяны
П’ешцяны (Славакія)
П’ешцяны

Гісторыя

правіць

П'ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя горада звязаная з мінеральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісанне гаючых крыніц П'ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісце каралеўскага дарадцы Юрая Вернера. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імператара і рымскага папы Сікста V. У 1642 годзе П'ешцяны атрымлівае гарадскія правы. У XVIII ст. тут узнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеалагічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі санаторыем кіравала фірма «Аляксандр Вінтэр і сыны».

У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імператар Вільгельм II, аўстрыйскі імператар і венгерскі кароль Карл I і балгарскі цар Фердынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.

Сёння П'ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэннем рэўматычных захворванняў.

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць