Павел Нічыпаравіч Кавалёў
Павел Нічыпаравіч Кавалёў (5 (18) лістапада 1912, в. Склімін, Клімавіцкі раён — 2 верасня 1995, Мінск; Псеўданімы: Янка Бярозка, П.Віхроў, Паўлюк Купалін) — беларускі празаік, драматург, перакладчык. Член СП Беларусі (1945). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1978).
Павел Нічыпаравіч Кавалёў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1995 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, пісьменнік |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям'і селяніна Кавалёва Нічыпара Фёдаравіча. Бацька неаднаразова ездзіў на заработкі на шахты Данбаса. Маці, Фядора Мікалаеўна, увесь час працавала на сельскай гаспадарцы. Спачатку П.Кавалёў вучыўся ў Склімінскай пачатковай школе, затым у Мілаславіцкай сямігодцы, дзе родную мову і літаратуру выкладаў Я.Бобрык, які прывіў яму любоў да мастацкай літаратуры. У маі 1930 года быў пасланы камсамолам на педкурсы (Магілёў), якія скончыў восенню таго ж года. Працаваў настаўнікам Пажарскай пачатковай школы Клімавіцкага раёна, затым сакратаром клімавіцкай раённай газеты «Камуна». У 1932 г. быў пераведзены ў смалявіцкую газету «Шлях калектывізацыі», адкуль пайшоў вучыцца ў Камуністычны інстытут журналістыкі (закончыў у 1936 г.), затым накіраваны ў газету «Звязда»: быў літработнікам, загадчыкам аддзела культуры, а на пачатку вайны сакратаром. У 1941—1943 гг. сакратар рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» (знаходзілася ў Маскве). У 1943 годзе быў адкліканы на работу ў Цэнтральны штаб партызанскага руху, дзе служыў старшым памочнікам начальніка аддзялення друку да 1944 года. Пасля расфарміравання штаба быў памочнікам начальніка спачатку трэцяга, а затым першага сакратара ЦК КП(б)Б. З 1946 года адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1955-67 гг. галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 1967-72 гг. галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце ХХI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1966 г.).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі, шасцю Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай Граматай Тувінскай АССР.
Творчасць
правіцьПершыя нарысы П.Кавалёва надрукаваны ў клімавіцкай газеце «Камуна» (1929). У 1930 годзе яго першы верш «Жыццё імчыцца» змясціла рэспубліканская газета «Піянер Беларусі» (публікацыі не выяўлены). Да вайны пераважна выступаў у друку з вершамі, нарысамі і артыкуламі. У ваенны час найбольш выявіў сябе як нарысіст (публікацыі ў «Савецкай Беларусі»). У 1945 годзе выдаў кнігу апавяданняў і нарысаў «Прага бою», аднаактныя п'есы «Подзвіг», «Родная кроў», дзе паказаў героіку Вялікай Айчыннай вайны. Схільны да дакументальнага адлюстравання падзей. У творах на сучасную тэматыку ўзнімае маральна-этычныя праблемы, імкнецца да стварэння паўнакроўных характараў, дакладнасці псіхалагічнай матывіроўкі ўчынкаў. Пісаў творы для дзяцей. Найбольш значныя творы П.Кавалёва — аповесці «Падзенне Хвядоса Струка», «Дзень першы, ноч апошняя», «Пакінь нас, трывога». Выступаў у жанры сатыры і гумару. Вядомы як перакладчык. Творы П.Кавалёва перакладаліся на рускую, украінскую і іншыя мовы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кавалёў Павел Нічыпаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — 1985. — Т. 2. — С. 603—604.
- Павел Кавалёў // Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік. — Мн., 1981. — С. 150—151.