Рабочы і калгасніца
«Рабочы і калгасніца» — выбітны помнік манументальнага мастацтва, «ідэал і сімвал савецкай эпохі», які ўяўляе сабой дынамічную скульптурную групу з дзвюх фігур з паднятымі над галовамі сярпом і молатам. Аўтар — Вера Мухіна; канцэпцыя і кампазіцыйная задума архітэктара Барыса Іафана. Манумент выкананы з нержавеючай хроманікелевай сталі. Вышыня каля 25 м (вышыня павільёна-пастамента — 33 м). Агульная вага — 185 тон.
| ||
В. І. Мухіна | ||
Рабочы і калгасніца. 1937 | ||
руск.: Рабочий и колхозница | ||
Матэрыял | Сталь | |
---|---|---|
Памеры | каля 25 м × {{{шырыня}}} см | |
Павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, 1937 Цяпер - каля Паўночнага ўваходу на СВЦ |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стварэнне
правіцьБыла створана для савецкага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы ў 1937 годзе. Ідэйная задума скульптуры і першы макет належаў архітэктару Б. М. Іафану, які перамог у конкурсе на будаўніцтва павільёна. У архітэктара яшчэ падчас працы над конкурсным праектам «вельмі хутка нарадзіўся вобраз… скульптуры, юнак і дзяўчына, якія ўвасабляюць сабой гаспадароў савецкай зямлі — працоўны клас і калгаснае сялянства. Яны высока ўзнімаюць эмблему Краіны Саветаў — серп і молат».
На стварэнне «Рабочага і калгасніцы» Іафана наштурхнула, па сцвярджэнні яго сакратара І. Ю. Эйгеля, ідэя антычнай статуі «Тыранаборцы», якая паказвае Гармодыя і Арыстагітона, якія стаяць поруч з мячамі ў руках, і скульптура «Ніка Самафракійская».
На скульптуру быў аб’яўлены конкурс, які выйграла скульптар В. І. Мухіна.
Галерэя
правіць-
Скульптурная кампазіцыя «Рабочы і калгасніца» і павільён СССР на Сусветнай выставе ў Парыжы, 1937 год
-
Арыгінальны герб 1937 года
-
Манета СССР 15 капеек 1967 года з выявай скульптуры «Рабочы і калгасніца»
-
Профіль скульптуры
-
Паштовая марка СССР
Гл. таксама
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабочы і калгасніца
- Пралетарыят
- Серп і молат
- Помнік «Металург» у Магнітагорску