Радзіма-маці (Валгаград)
Скульптура «Радзіма-маці кліча!» — кампазіцыйны цэнтр помніка-ансамбля «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане ў Валгаградзе.
Помнік | |
Радзіма-маці кліча! | |
---|---|
Родина-мать зовёт! | |
![]() | |
48°44′32″ пн. ш. 44°32′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Яўген Віктаравіч Вучэціч і Nikolai Nikitin[d] |
Архітэктар | Iakov Bielopolski[d] і Q84723799? |
Дата заснавання | 1959 |
Статус |
![]() |
Вышыня | 85 м і 2 м |
Матэрыял | бетон і трос |
Сайт | stalingrad-battle.ru |
![]() |
Твор скульптара Я. В. Вучэціча і інжынера М. В. Нікіціна ўяўляе сабой шматметровую фігуру жанчыны, якая зрабіла крок наперад з узнятым мячом. Статуя з’яўляецца алегарычным вобразам Радзімы, якая кліча сваіх сыноў на бой з ворагам. У мастацкім сэнсе статуя ўяўляе сабой сучасную інтэрпрэтацыю антычнай багіні перамогі Нікі, якая заклікае сваіх сыноў і дачок даць адпор ворагу, працягнуць далейшае наступленне.
Будаўніцтва манумента было пачалося ў маі 1959 года і завершана 15 кастрычніка 1967 года. Скульптура на момант стварэння была самай высокай у свеце статуі. Рэстаўрацыйныя работы на Галоўным мануменце помніка-ансамбля праводзіліся двойчы: у 1972 і 1986 гадах, у прыватнасці ў 1972 годзе быў заменены меч.
Цікавыя фактыПравіць
- Скульптура «Радзіма-маці кліча!» занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса як самая вялікая на той момант скульптура-статуя ў свеце. Яе вышыня — 52 метраў, даўжыня рукі — 20 і мяча — 33 метра[1]. Агульная вышыня скульптуры — 85 метраў. Вага скульптуры — 8 тысяч тон, а мяча — 14 тон (для параўнання: Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку ў вышыню 46 метраў, Статуя Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра 38 метраў). На дадзены момант статуя займае 9 месца ў спісе самых высокіх статуй свету [2] і з’яўляецца самай высокай нерэлігійнай статуяй у свеце:
- Скульптура размешчана на гербе і сцягу Валгаградскай вобласці:
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзіма-маці (Валгаград)