Ражышчэ
Ражы́шчэ[2] (укр.: Рожище) — горад у Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны на рацэ Стыр і налічвае каля 13 тыс. жыхароў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРожище размешчаны на беразе ракі Стыр, за 18 кіламетраў ад абласнога цэнтра горада Луцка.
Гісторыя
правіцьПершае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1377 годам, калі князь Любарт Гедымінавіч падарыў яго саборнай царкве Іаана Багаслова, якая знаходзілася ў Луцкім замку. З тых часоў яно больш за тры стагоддзі было ўласнасцю Луцкіх біскупаў.
Ражышчэ не раз падвяргалася спусташэнням падчас нападаў татараў на Валынь. Але, улічваючы выгаднае размяшчэнне, паселішча заўсёды адраджалася.
У 1567 г. кароль Жыгімонт Аўгуст надаў яму статус мястэчка, а ў 1598 ужо Жыгімонт ІІІ надаў яму магдэбургскае права і ўласны герб.
Дэмаграфія
правіцьГалерэя
правіць-
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
-
Касцёл (1920)
-
Міхайлаўская царква (1920)
-
Дом «Прасвета»
-
Помнік Багдану Хмяльніцкаму (1954)