Раз’езд

(Пасля перасылкі з Раз'езд)

Раз’езд — раздзельны пункт на чыгуначных лініях, які прызначаны для скрыжавання і абгону цягнікоў, а таксама мае пуцявое развіццё.

  • Скрыжаванне — пропуск на аднапутных лініях сустрэчных цягнікоў: цотных і няцотных.
  • Абгон — цягнік, які прыбыў на станцыю, абганяецца іншым спадарожным, больш тэрміновым, цягніком; як правіла, абганяемы цягнік — грузавы, абганяючы — пасажырскі, альбо абганяемы — пасажырскі, абганяючы — хуткі.
Раз’езд
Выява
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віды раз’ездаў па размяшчэнні пуцей:
а) — папярочны
б) — паўпадоўжны
в) — падоўжны

Пуцявое развіццё раз’езда залежыць ад памераў руху на ўчастку чыгуначнага напрамка і мае, акрамя галоўнага, ад аднаго да трох прыёмаадправачных пуцей. На раз’ездах звычайна бывае пасажырскі будынак, сумешчаны з памяшканнем дзяжурнага па станцыі, платформы з пешаходнымі пераходамі для пасадкі-высадкі пасажыраў, прылады СЦБ і сувязі, стрэлачныя пасты, жылыя будынкі.

Акрамя аперацый па скрыжаванню і абгону цягнікоў, на раз’ездах ажыццяўляецца пасадка і высадка пасажыраў, а ў некаторых выпадках пагрузка і выгрузка навалачных грузаў у невялікім аб’ёме. Афармленне перавозачных дакументаў на пагружаныя або выгружаныя вагоны ў гэтых выпадках звычайна выконваецца на суседняй прамежкавай апорнай станцыі.

Для скрыжавання цягнікоў у залежнасці ад размяшчэння прыёмаадправачных пуцей раз’езды бываюць трох тыпаў:

  • папярочныя — прыёмаадправачныя пуці ідуць паралельна адзін аднаму, прыблізна роўнай даўжыні і сыходзяцца ля межаў станцыі;
  • падоўжныя — прыёмаадправачныя пуці ссунутыя насустрач руху цягнікоў, такім чынам, раз’езд аказваецца расцягнутым па даўжыні;
  • паўпадоўжныя.

Вартасцямі папярочных раз’ездаў з’яўляюцца невялікая па даўжыні станцыйная пляцоўка, кампактнасць у кіраванні, усе пуці абязлічанага выкарыстання (на іх прымаюцца цягнікі цотнага і няцотнага напрамкаў); недахопамі — немагчымасць ажыццявіць безупыннае скрыжаванне цягнікоў. Гэты тып раз’езда найбольш распаўсюджаны на чыгунках Расійскай Федэрацыі.

Недахопам раз’ездаў з падоўжным і паўпадоўжным размяшчэннем прыёмаадправачных пуцей з’яўляецца разгрупаванне размяшчэння стрэлачных пераводаў, што адчувальна пры ручным кіраванні імі. Гэты фактар выключаны, калі ручное кіраванне стрэлкамі не выкарыстоўваецца. Такі тып раз’ездаў распаўсюджаны на чыгунках Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Общий курс железных дорог / Ю. И. Ефименко, М. М Уздин, В. И. Ковалёв и др. — М.: Издательский центр «Академия», 2005. ISBN 5-7695-2046-9
  • Общий курс железных дорог / В. Н. Соколов, В. Ф. Жуковский, С. В. Котенкова, А. С. Наумов — М.: УМК МПС России, 2002. ISBN 5-89035-069-2

Спасылкі

правіць