Разакаў (кірг.: Раззаков; да 2022 года — Ісфана) — горад на ўскраіне заходняй часткі Баткенскай вобласці ў паўднёвым Кыргызстане. Размешчаны ў паўднёвай частцы Ферганскай даліны, у рэгіёне, акружаным з трох бакоў Таджыкістанам. 18 сакавіка 2022 года горад Ісфана быў перайменаваны ў Разакаў у гонар палітычнага дзеяча Ісхака Разакава. Насельніцтва — 34 219 чалавек (2021).

Разакаў
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
2001
Плошча
  • 41,35 км²
Вышыня цэнтра
1 320 ± 1 м
Насельніцтва
  • 18 244 чал. (2009)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
3656
Паштовыя індэксы
720400
Афіцыйны сайт
isfana.kg (кірг.)
Разакаў на карце Кыргызстана
Разакаў (горад) (Кыргызстан)
Разакаў (горад)
Разакаў (горад) (Кыргызстан)
Разакаў (горад)

Гісторыя

правіць

Засяляцца Разакаў пачаў прыкладна з IX стагоддзя. Значным зменам горад падвергся ў савецкі перыяд. Сельсавет быў заснаваны ў 1937 годзе. У 1996 годзе ён быў пераўтвораны ў сельскае ўпраўленне. У 2001 годзе Прэзідэнт Кыргызстана Аскар Акаеў падпісаў указ, паводле якога сяло было афіцыйна пераўтворана ў горад.

Зноскі

  1. а б в Geographic Names Server — 2018.
  2. census of Kyrgyzstan 2009