Раздзіл, таксама Стары Раздзіл (укр.: Розділ, Старий Розділ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Стрыйскага раёна на паўднёва-заходнім Аполлі на рацэ Каладніцы (прыток Днястра).

Пасёлак гарадскога тыпу
Раздзіл
укр.: Розділ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы УГКЦ
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы УГКЦ
Краіна
Вобласць
Раён
Стрыйскі раён[d]
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
2,56 км²
Вышыня цэнтра
271 м
Насельніцтва
2400 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3241
Паштовы індэкс
81650
КААТУУ
4623055400
Раздзіл на карце Украіны ±
Раздзіл (Украіна)
Раздзіл
Раздзіл (Львоўская вобласць)
Раздзіл

Гісторыя

правіць

Поле пад назвай «Раздзіл», якое належала каралеўскім сёлам Крупска і Бярэзіна, згадана яшчэ ў каралеўскай грамаце Уладзіслава II, сына Казіміра IV Ягелончыка, ад 5 чэрвеня 1462 г. Само слова «Раздзіл» (укр. «Падзел») варта атаясамліваць з паняццем «мяжа». Верагодна, гэтае поле было межавым паміж двума сёламі, падзяляла іх.

У 1569 г. Мікалай Чэрніеўскі атрымаў прывілей на права заснавання горада «Раздзіл» «на сырой глебе», гэта значыць на неабжыты месцы, і пра гэта ёсць згадка ў акце перапісу каралеўскіх маёнткаў ад 1570 г.

У падатковым рэестры 1578 г. значыцца, што ў Раздзіле было 6 пекараў, два ткача, два кавалі. гарадскога падатку на дамы горад плаціў 6 залатых. За ўвесь год горад плаціў падаткаў на 25,5 залатых.

5 студзеня 1745 г. сваім прывілеем кароль Аўгуст ІІІ надаў мястэчку магдэбургскае права і герб: у шчыце срэбная падкова, у якой унізе лапчаты крыж, і увянчаная такім жа крыжам без аднаго рамена (радавы герб тагачасных уладальнікаў мястэчка графаў Жавускіх).

17 студзеня 1940 г. згодна з новым адміністрацыйным падзелам Драгобыцкай вобласці Раздзіл страціў статус горада і статус раённага цэнтра.

Помнікі даўніны

правіць
  • Касцёл кармелітаў XVІІ ст.
  • Кляштар Сясцёр Міласэрнасці XVІІІ ст.
  • Палац Жавускіх-Ланцкаронскіх 1740 г.