Размовы:Іказнь (возера)

Навошта выдаляць старонку, калі відавочнна, што крыніцай, адкуль быў скапіяваны гэты артыкул, зьяўляецца http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%8C%D0%BD%D1%8C_%28%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0%29 ? Параўнайце, тэкст у Блакітнай кнізе пабудаваны іншым чынам - http://dolgoe.poseidon.by/content/ozero-ikazn . Адразу бачна, што скапіяваны тэкст ужо быў перапрацаваны, а таму тут відавочнае парушэньне ліцэнзіі Creative Commons. --U73 15:31, 15 Чэрвень 2010 (UTC)

Паводле Закону, раскрыццё скаротаў і наогул рэдакцыя тэкста не робіць рэдактара аўтарам і нават суаўтарам, калі б была дададзена нейкая яшчэ інфармацыя -- была б іншая справа. Каб не было лішніх размоў пра парушэнне ліцэнзіі, тэкст гэты выдаляю і раблю копію з кнігі са сваёй рэдактурай. Таксама, калі Вы лічыце што тут ёсць парушэнне ліцэнзіі, праглядзіце ў Тарашкевіцкай артыкулы пра рэкі, там ёсць некаторыя скапіраваныя адсюль адметныя маёй рэдактурай. --Максім Л. 20:28, 3 Ліпень 2010 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньне і за тое, што зрабілі копію з кнігі. Проста справа ў тым, што тэкст разам з рэдактурай апублікаваны ўжо пад ліцэнзіяй Creative Commons, таму і выкарыстоўваць яго трэба на ўмовах гэтай ліцэнзіі. Іншая справа, калі тэкст будзе напрамую ўзяты з іншай крыніцы, якая не ахоўваецца аўтарскім правам, тады ня будзе ніякіх пытаньняў. Але ананім бярэ тэксты менавіта з тарашкевіцкай Вікіпэдыі і не рэагуе на просьбы пазначэньня крыніцы ўзятага матэрыялу, што патрабуецца ліцэнзіяй. Тым больш відавочна, што гэта робіць адна і тая ж асоба, якая проста выходзіць з свайго рахунку, калі пачынае перацягваць артыкулы з іншых разьдзелаў без пазначэньня крыніц, як таго патрабуе ліцэнзія. Мне прынамсі дзіўна бачыць сістэматычнае парушэньне аўтарскіх правоў прадстаўніком творчай прафесіі. Наконт рэк, я пакуль нічога не знайшоў, але думаю, што калі хто-небудзь расставіць адпаведныя шаблёны і ў тарашкевіцкай Вікіпэдыі, то ўсе ад гэтага толькі выйграюць, бо аўтарскае права і ліцэнзія мусіць выконвацца аднолькава з усіх бакоў. --U73 12:59, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Ананім пазначае аўтарства, праўда не зусім карэктна, ну не ўмее карэктна і ўсё, а калі ён не ставіць адзнакі, то відаць разглядае тэкст як трывіяльны, а трывіяльнасці нічым і ніколі не ахоўваюцца. Напр. тэкст "Журчалка -- рака ў..., даўжынёй..., шырынёй..." не падлягае ніякай ліцэнзіі і не можа падлягаць. Што датычыць выхаду з акаўнта, прафесіі і г.д. гэта Вікіпедыі не датычыць. --Максім Л. 18:00, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Калі ласка, патлумачце яму тады, як пазначаць аўтарства карэктна. Яго ўжо неаднаразова прасілі - усё як гарох аб сьценку. Апроч трывіяльнасьці (наконт яе Вы маеце рацыю), справа таксама ў рэдактуры. Як толькі нехта нешта адрэдагаваў і апублікаваў, ягонае аўтарства ўжо мусіць быць пазначана ў вытвортай працы. Таму найпрасьцейшы спосаб нічога не пазначаць - карыстацца тымі крыніцамі, якія ня маюць ліцэнзійных абмежаваньняў, я ж ужо пра гэта, здаецца, казаў. І тым больш артыкулы кшталту Заходняя Сахара, Парк Грутас, Востраў Джэрвіс, скапіяваныя без ніводнай пазнакі, складана лічыць трывіяльнымі. --U73 18:12, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Неаднакроць тлумачыў і даваў прыклады на розныя АйПі, але не атрымліваецца ў яго, але ён усёж пазначае аўтарства -- гіперспасылка працуе і ў яго варыянце "шаблону", то мы мусім бачыць у яго дзеяннях толькі добрыя намеры. І яшчэ, думаю, як ні сумна, падобна гэта да бумерангу -- калісьці хадзілі мы ў Тарашкевіцкую і прасілі пазначаць аўтарства, але марна, цяпер наадварот. Мне гэты факт непрыемны, я б наогул не карыстаўся такой крыніцай, а забараніць іншым, пры выкананні фармальнасцяў (а яны выконваюцца, прынамсі бачна, што іх спрабуюць выканаць), вядома, не маю ніякага права. --Максім Л. 18:31, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Дзякуй за меркаваньне. Разумею Вас, добрыя намеры часам бачныя і таму яны пераважаюць. Проста не магу зразумець, няўжо так складана прачытаць колькі абзацаў тэксту і рабіць так, як патрабуе ліцэнзія. Ну або замяніць слова "крыніцы" на слова "пераклад", калі гэты шаблён ужо адмыслова для гэтага і зроблены. І ў тарашкевіцкай вікі пры капіяваньні мусяць выковаць умовы пазначэньня крыніцы, бо яны ж для ўсіх агульныя, незалежна ад правапісаў, моваў ці чаго іншага. Трэба нам з гэтым нешта рабіць. --U73 18:52, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Іказнь (возера)».