Іказнь (возера)
Іка́знь (афіц. транс.: Ikazń) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 14 км на ўсход ад горада Браслаў, каля аграгарадка Іказнь.
Іказнь | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 149,3 м |
Даўжыня | 2,97 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 2,38 км² |
Аб’ём | 0,00794 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,7 км |
Найбольшая глыбіня | 8,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 1,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 25,3 км² |
Выцякаюць | рака Усвіца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 2,38 км². Найбольшая глыбіня 8,4 м. Даўжыня 2,97 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км. Аб'ём вады 7,94 млн. м³. Плошча вадазбору 25,3 км².
Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя вышынёй 12—15 м, у верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая, утвараё вялікую колькасць заліваў і мысоў. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 30% плошчы.
Берагі нізкія (0,3—0,5 м), месцамі абразійныя, пад хмызняком; у паўночна-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана крэменязёмістым сапрапелем.
На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,2 га. Адзін з іх — востраў Замак.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м, месцамі адсутнічае. На паўночным захадзе выцякае рака Усвіца, злучаючая Іказнь з возерам Дрывяты. Упадаюць меліярацыйныя каналы.
Каля возера аграгарадок Іказнь, вёскі Калеснікі, Самуйлы. Праходзіць аўтамабільная дарога М3
Літаратура
правіць- Мельнікаў А. К. Іказнь. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Іказнь Архівавана 26 жніўня 2011.