Размовы:Берасцейская унія

Цікава, адкуль пачатковы тэкст? Здаецца, нават не з Сагановіча. Yury Tarasievich 07:32, 15 Ліпень 2007 (UTC)

Не ведаю, выклалі ўчора на бе-тарашк, напісана добра - мне спадабалася, крыніцы не знайшоў (і падобнага нідзе не чытаў), "дасусціў добры намер" і ўзяў сюды, каб не згубілася :) --MaximLitvin 07:42, 15 Ліпень 2007 (UTC)
Ну, я так і здагадваўся, што гэта не ваш тэкст; і, значыць, крыніцы няма і не будзе, бо гэта чыёсьці УДА, вельмі легкаважнае і падкручанае на адзін бок. Чытаў-чытаў чалавек гісторыю, не падабаюцца яму факты, не ўкладаюцца ў галаве -- ну, і напісаў уласны тэкст-інтэрпрэтацыю, каб заспакоіць сумленне. Дзякуй, што хоць сумляваўся той невядомы аўтар, і спрабаваў хоць неяк абгрунтаваць. Але пісаць пра унію без уліку прац Падокшына і Марозавай -- проста несалідна, а такога ўліку я там неяк не бачу.
Фактычна, можна спакойна выкінуць усё, апроч сённяшняга дадатку, і самага хваста, пра паслабленні, бо матэрыял неструктураваны і фатальна няпоўны (бач вышэй). Тэма адкрытая, то давядзецца зараз жа (або ў бліжэйшы час) і перапісваць. Yury Tarasievich 09:17, 15 Ліпень 2007 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Берасцейская унія».