Трэ перанесці пад новую назву "Вялікі Болцік". --93.84.44.34 13:14, 8 жніўня 2010 (UTC)

Выдаленне інфармацыі наконт факту, што возера знаходзілася ў Польшчы правіць

Шаноўны спадар Maksim L. − вы выдалілі сапраўдную інфармацыю з крыніцай наконт таго, што возера Вялікі Болцік у гады 1922-1939 знаходзілася на тэрыторыі Польшчы. У іншым артыкуле пра возера Малы Волцік вы абгрунтавалі свой чын аргументам процьма рэк/азёр у 1921-39 належала да Польшчы, у 1939-1943 да Германіі, а ў 1812 да Францыі і што?. Вашага тлумачэння я не зразумеў. Гістарычныя звесткі звязаныя з геаграфічнымі мясцінамі знаходзяцца ў іншых артыкулах і ніхто іх не выдаляе − напрыклад у артыкулах Гара Маяк, Валожынскі раён і Воўчая гара. Ці не лічыце, што ўзамен выдалення зместу, лепш дадаць больш поўную гістарычную інфармацыю наконт іншых перыядаў? На канец хацеў звярнуць увагу, што вашае параўнанне было неадэкватным таксама ў іншым плане − землі, на якіх знаходзілася возера Вялікі Болцік, законна ўваходзіла ў склад Польшчы згодна з міжнародна прызнаным рыжскім мірным дагаворам. Вы параўналі гэты гістарычны перыяд да агрэсіі, збройнага захопу і акупацыі, якія здзейснілі нацысцкая Германія і напалеонаўская Францыя. Больш адэкватным было б параўнаць такія падзеі да агрэсіі Савецкая Саюза на Польшчу ў 1939 годзе. З павагай і жаданнем поспехаў − Tomasz Bladyniec (размовы) 03:50, 12 lutaha 2015 (CET)

Наконт гары Маяк, пад час сваіх правак я не выдаліу гэтую інфармацыю толькі таму, што гара была на самым памежжы. Мне гэта здалося цікавым. А так я цалкам згодны з панам Максімам. Пане Томаш, не займайцеся спамерствам. --JerzyKundrat (размовы) 09:11, 12 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Пан Томаш, у артыкулах пра прыродныя аб'екты адміністрацыйна-тэрытарыяльная інфармацыя мае сэнс толькі тая, што дазваляе вызначыць іх месцазнаходжанне -- т.б. актуальная. Вы будзеце ў кожным артыкуле пра прыродна-геаграфічна-архітэктурны аб'ект (раку, возера, гару, камень, дрэва, царкву, шашу і г.д.) у Заходняй Беларусі адзначаць, што ў 1921-1939 годзе ён знаходзіўся недзе ў Польшчы? Гістарычная інфармацыя, вядома, вітаецца, калі яна звязана з аб'ектам, а не з агульнапалітычным становішчам краю. Напрыклад, варта згадаць, калі рака была памежнай, калі на ёй адбылася якая-небудзь бітва або ёсць стаянка каменнага веку, гарадзішча і г.д. Наконт законная была акупацыя ці незаконная тут абмяркоўваць не будзем. --Максім Л. (размовы) 15:40, 12 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Вялікі Болцік».