Размовы:Дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання

Ня той дом правіць

Карацей, ізноў памылка з прыналежнасьцю дому. Гэта дом па адрасе 49/7 на скрыжаваньні з Захар’еўскім завулкам. А Чапскаму належыў дом перад ім, дзе месьцілася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. Дом Ждановіча ж месьціўся па адрасе 53, насамрэч, але гэта ня той дом, пра які тут апісваецца, дом Ждановіча быў разбураны падчас вайны, цяпер на ягоным месцы КДБ, д. 15 па Незалежнасьці. Гэты ж артыкул трэба пераносіць пад Дом мінскага земляробчага таварыства ўзаемнага страхавання. Усё гэта з кнігі Маракова, пра вуліцу Захар’ескую, зь якой я выкрыў шмат памылак у Шыбекі... Буду выпраўляць артыкул у клясычным разьдзеле, там і прастаўлю крыніцы.--Liashko (размовы) 01:13, 9 верасня 2014 (FET) Раю зрабіць перанос пад сапраўдную назву.--Liashko (размовы) 16:28, 10 верасня 2014 (FET)

Гэта ня дом Менскага таварыства ўзаемнага страхаваньня правіць

Навошта пераносіць артыкул пад няправільную назву без падаваньня крыніцаў?--Liashko (размовы) 23:40, 11 верасня 2014 (FET)

Не, мае праўкі былі дакладныя. Калі гэта дом на скрыжаванні Захараўскай вуліцы і Захараўскага завулка, то гэта вось гэты дом [1]. // Афіцыйная руская назва «Минское общество взаимного сельскохозяйственного страхования» (от огня/ пожаров). Ёсць у аўтараў розныя яго пераклады: "Таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання" (http://novychas.info/poviaz_casou/pjershy_minski_biznesmen/) ці "Мінскае таварыства ўзаемнага страхавання земляробаў" (http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/spadczyna/2002-4/04-02.htm). Думаецца, што назва "Дом Мінскага земляробчага таварыства" няўдалая. // Дарэчы, Мінскаму таварыству сельскай гаспадаркі належаў не толькі былы палац Чапскага, а як раз і будынкі побач, на адным баку. // Зараз пашукаю ў вікі-сховішчы фота, а калі не знайду, то дабаўлю сам.--Pracar (размовы) 14:49, 12 верасня 2014 (FET)
Не, на гэтым фота [2] не дом «Минское общество взаимного от огня страхования»: гэта іншы палац Чапскага на вуліцы Скобелеўскай, дзе быў «Дом обшчественного собранія», а да таго Мінскі дваранскі дэпутацкі сход. Нешта наблыталі журналісты.--Pracar (размовы) 15:06, 12 верасня 2014 (FET)

Паглядзеў у кнігу "Минск старый и новый" (2010 г.) составитель Воложинский, то там напісана, што на месцы будынку Мін.унутр.спраў (зараз пр.Незалежнасці, 15) знаходзілася "Общество сельскохозяйственного страхования", пабудаванае Гаем у 1915 г. (старонка 167).--Pracar (размовы) 15:29, 12 верасня 2014 (FET)

Паглядзеў яшчэ кнігу "Шыбека, З.В. Минскъ сто гадоў таму / З.В. Шыбека. — Мінск : Беларусь, 2007. — 304 с.", то там у раздзеле пра Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі пішацца (на старонцы 141), што Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі арганізавала ў 1901 г. арганізацыю "Мінскае земляробчае таварыства ўзаемнага страхавання", якое ахоплівала ўсе беларускія губерні. Таму гаворка ідзе пра адную і тую ж арганізацыю. Найболей удалая назва -- "Таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання". --Pracar (размовы) 18:49, 12 верасня 2014 (FET)
Ну, так ужо нічога. Што не таварыства страхаваньня ад агню, думаю, разабраліся. Калі б ад агню страхавалі, не было б што Дэмэтры на тым будынку рабіць. Наконт назвы сельскагаспадарчага таварыства — літаральна запісаў з Маракова. А дом пабудаваны у 14-м. Пра 15-ы, гэта мабыць аўтар толькі вопіс 15-га году пабачыў, дык зацьвердзіў што ў гэтым годзе ён дакладна ўжо быў. У Шыбекі ў адрасах, дарэчы, гэты дом зблыталі з Домам Ждановіча, але дом Ждановіча месьціўся далей.--Liashko (размовы) 22:25, 12 верасня 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання».