Размовы:Заказнік Ельня

http://ptushki.org/ Калі адсюль браць інф. , гэта будзе паруш. аўтарскага права?--***Гарадзенскі*** 21:00, 4 Лістапад 2008 (UTC)

Я ўзяў у іх дазвол, толькі не выклаў яго сюды, адтуль можна і пра птушак браць. Вядома, мусіць быць спасылка на http://ptushki.org/ як крыніцу, а ў выпадку з птушкамі і на кнігу (такую яны паставілі умову). --Максім Л. 21:18, 4 Лістапад 2008 (UTC)

З.Ы. На кніжку і шаблон зроблены: Назва артыкула // {{Крыніцы/ПтушкіЕўропы}} --Максім Л. 21:23, 4 Лістапад 2008 (UTC)

Ага, дзякуй--***Гарадзенскі*** 21:31, 4 Лістапад 2008 (UTC)

І выявы таксама?--***Гарадзенскі*** 21:49, 4 Лістапад 2008 (UTC)
Пра выявы я не пытаўся, бо найперш там выявы птушак і троху раслін, а іх у Камонзах па самыя памідоры. Што датычыць пейзажаў, то найвергадоней аўтарства не належыць ім, ды і пейзажы агулам нічога не ілюструюць ды і мала іх там. --Максім Л. 07:07, 5 Лістапад 2008 (UTC)

Сябры, некалькі рэчаў:

  • канешне, пажадана спасылку на ptushki.org даваць.
  • таксама, калі ёсць магчымасць ужываць фота беларускіх фатографаў (напр. с нагаша сайта), гэта значна лепш, чым з команзаў. У нас ёсць вельмі добры архіў фотаздымкаў, і мы можам вам іх прадаставіць са с (©? --Максім Л. 15:29, 5 Лістапад 2008 (UTC))
  • для прыродных тэрыторый краявіды - вельмі важныя. Менавіта яны даюць ураджанне пра тое, што, напрыклад ёсць балота Ельня. А не журавіны ці качка-шылахвостка. Таму, калі ласка, а) бярыце з нашага сайта - яны ўсе арыгінальныя, з правамі на выкарыстанне (спасылка на аўтараў і сайт будзе па магчымасці патрэбная), альбо б) па шмат якім прыродным тэрыторыям мы вам можам іх адмыслова прадаставіць.

З павагай, Віктар Фянчук, АПБ

Віктар, што спасылка будзе -- гэта і пад пытанне не ставілася. Вы толькі паглядзіце самі і нам скажыце, якая канкрэтна візуальная форма вас найлепей задаволіць. Магчыма, вам добра было з чымсьці з г.зв. "свабодных ліцэнзій" -- там, дзе з абавязковай атрыбуцыяй? Вінчэўскаму-старэйшаму (калі ён там з вамі) -- прывітанне :)). Yury Tarasievich 17:19, 5 Лістапад 2008 (UTC)
Вельмі добра, каб у артыкулах былі арыгінальныя выявы, толькі ў Вас на сайце іх вельмі мала, балота Ельню я ніяк знайсці не мог, а некаторыя наогул не загружаюцца (дарэчы ў версе артыкула для яе мясцечка пакінуў), а да фотаздымкаў з птушкамі няма подпісу, складана або дакладней неверагодна (для мяне), вызначыць, хто там такі намаляваны :)--***Гарадзенскі*** 17:40, 5 Лістапад 2008 (UTC)
І яшчэ, скажыце, і адразу прабачце за надакучлівасць, можа ў Вас ёсць здымкі беларускіх азёр ды рэк?--***Гарадзенскі*** 18:00, 5 Лістапад 2008 (UTC)


Сябры, дашліце спіс тэрыторый Сяргею Зуёнку (zuyonak@ptushki.org), і ён дашле краявіды і віды птушак/жывёл да кожнай з іх. Вінчэўскі старэйшы ўжо тут не працуе, а працуе ў Еўрапейскім сакратарыяце BirdLife. Але сёння (чацвер) будзе тут, бо ў нас пачынаецца новы сезон арніталагічных чацвяргоў. Так што прывітанне перадам. Дарэчы - і Вы прыходзце (17.00, Макаенка 8). Фотаздымкі азёр ды рэк шмат якіх ёсць. Лепш за ўсё па электронцы дасылаць запыты Сяргею, бо ён кіруе нашым фотаархівам. Наш сайт зараз ня ў лепшым стане, мы толькі пачынаем яго рэканструкцы. Віктар Фянчук


Яшчэ, пры выкарыстанні матэрыялаў пра прыродныя тэрыторыі, узятыя з раздзелу ТВП на сайце www.ptushki.org, спасылка на "Птушкі Еўропы" не партэбная. У дадзеным выпадку трэба спасылацца на: Скарбы прыроды Беларусі - Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт тэксту і фота А.В. Казулін [і інш]. - 2-ое выд., перапрац., дап. - Мн.: Беларусь, 2005. - 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org

На Птушкі Еўропы спасылка патрэбная, калі бярэцца інфармацыю з раздзелу "Вызначальнік", дзе гаворыцца пра віды.


Крыніцы выправім, і спіс у хуткім часе дашлем! :) --***Гарадзенскі*** 12:59, 6 Лістапад 2008 (UTC)
І на чыё аўтарства ссылацца? фотаздымкаў? на А.В. Казуліна?--***Гарадзенскі*** 13:04, 6 Лістапад 2008 (UTC)
  • Шаблон {{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}, а выглядае вось так: Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org

. Yury Tarasievich 16:01, 6 Лістапад 2008 (UTC)

Аўтарства фотаздымкаў правіць

Не, фотаздымкі не толькі Казуліна. Калі Сяргей будзе высылаць фотаздымкі, ён абавязкова пазначыць прозвішча аўтара

Я ўжо загрузіў пару здымкаў з Вашага сайту, як іх пазначыць (Прастыр - і яшчэ дзесьці)? І Сяргею ліст даслаў, ужо як 3 дні назад.--***Гарадзенскі*** 10:03, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Заказнік гідралагічны ці ўсё-ткі ландшафтны? правіць

Нідзе няма спасылкі на крыніцу, адкуль узята інфармацыя, што заказнік лічыцца гідралагічным. Між тым на сайце Мінпрыроды гэты заказнік аднесены да ландшафтных заказнікаў. Акрамя гэтага, у 2010 годзе выйшла сур'ёзная акадэмічная праца пад назваю «Флора и растительность ландшафтного заказника "Ельня"». Вось і каардынатар праекта па пытаннях біяразнастайнасці Аляксандр Вінчэўскі адносіць Ельню да ландшафтных заказнікаў. А на шматлікіх сайтах, якія займаюцца перадрукам інфармацыі, заказнік называюць гідралагічным. Адкуль тое пайшло, я не ведаю - не выключаю, што нават з Вікіпедыі. --Рабянкова Галіна 15:01, 28 студзеня 2012 (UTC)

У маім атласе па геаграфіі Беларусі 2009 года заказнік Ельня таксама пазначаны як ландшафтны заказнік. — Sir Ksandr 15:20, 28 студзеня 2012 (UTC)
Тут ландшафтны.--VladimirZhV 16:55, 28 студзеня 2012 (UTC)
Артыкул пісала я, не з галавы, але прызнаю, што магла сцягнуць гідралагічны аднекуль аўтаматычна, калі няма нікога супраць, то трэба змяняць :)---Хамелка/ разм. 17:08, 28 студзеня 2012 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Заказнік Ельня».