Размовы:Камісія паліцыі абодвух народаў

У абмеркаваньні было выказанае меркаваньне, што гэты артыкул слова ў слова супадае з артыкулам з ЭВКЛ, таму ў ім і ў іншых артыкулах, створаных Удзельнік:Fenix 89, могуць парушацца аўтарскія правы. Калі ласка, зьвярніце ўвагу. —zedlik 15:16, 25 студзеня 2011 (UTC)

Паважаны Zedlik, калі Вы знойдзеце ў трох тамах выдання ВКЛЭ, а не ЭВКЛ, прыпіску рэдакцыйнай калегіі, рэцэнзентаў, выдавецтва, карэктараў або каго інш., аб тым, што матэрыял з ВКЛЭ не можа без дазволу аўтараў або іншых асоб, выкладвацца ў іншых сродках масавай інфармацыі - Я выдалю ўсе створаныя артыкулы... А ведаеце, што самае адваротнае, што калі пішаш літаратуру ў артыкуле, адразу ўсё пачынаюць казаць аб аўтарскіх правах, калі няма літаратуры - усё маўчаць паціху!!!

І Вы бы пасачылі б лепш за дзяржаўнымі гістарычнымі навуковымі дзеячамі, якой яны кампіляцыяй займаюцца - больш карысці будзе... А у Інтэрнэце шукаць такія рэчы, справа па-першае не ўдзячная, а па-другое нікому не патрэбнае, бо выкладвалі, выкладваюць і будуць выкладваць у Інтэрнэт усякія матэрыялы... Дарэчы, электронны варыянт ВКЛЭ я запампаваў цалкам легальна праз торэнт!!!--Fenix 89 15:28, 25 студзеня 2011 (UTC)

Незалежна ад таго, пазначылі вы крыніцу альбо не, выкарыстаньне ў Вікіпэдыі тэксту, абароненага аўтарскімі правамі, зьяўляецца парушэньнем аўтарскіх правоў. Глядзіце Вікіпедыя:Аўтарскія правы. Падрабязьней адказаў вам у першапачатковым абмеркаваньні ([1]). —zedlik 16:48, 25 студзеня 2011 (UTC)
А мне больш падабаецца Вікіпедыя:Ігнаруйце правілы, дзе чорным па беламу: Калі правілы перашкаджаюць табе паляпшаць ці падтрымліваць Вікіпедыю, ігнаруй іх - у сметнік аўтарскія правы! :) --Чаховіч Уладзіслаў 16:58, 25 студзеня 2011 (UTC)
"торэнты" ніколі не былі легальнымі, аднак я таксама запампаваў энцыклапедыю гэтым спосабам! Дык вось: Зняцце копіі і выкарыстанне ў якасці асновы для стварэння картаграфічных і іншых выданняў дапускаецца з пісьмовага дазволу Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. На погляд - глупства, але ж я прапаную адмінам даслаць ліст да Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з просьбай дазволу на выкарыстання тэкстаў у Вікіпедыі, аргументуючы развіццём нацыянальна-культурнага праекта дзяржаўнага ўзроўня - Вікіпедыя на беларускай мове. Вунь Украіна прымусіла навукоўцаў пісаць артыкулы для Вікіпедыі, а ад нашых не ўбудзе, калі падзеляцца адной энцыклапедыяй, тым больш, што ўсё тут працуюць толькі на энтузіязме - грошай нам не трэба. --Чаховіч Уладзіслаў 17:27, 25 студзеня 2011 (UTC)

Калега Ўладзіслаў! Арыентацыя нашых "братоў" на выкананне аўтарскіх правоў да апошняй ёты менавіта ў гэтым раздзеле -- з'ява даўняя і празрыста матываваная. Але ў гэтым выпадку яны кажуць і слушнае -- калі б гэта была энцыклапедыя ваша ўласная, вы маглі б так ігнараваць. Калі вы працуеце ў раздзеле Сусветнага праекту, і на рэсурсах, якія дадзены пад выкананне пэўных абавязкаў -- становішча іншае.

Дык вось, нягледзячы на тое, што ў нашай краіне недастаткова распрацванае пытанне "свабодных ліцэнзій", можна зрабіць наступную практычную выснову -- перадача фактаў (сухога збору) са спасылкай на ЭВКЛ -- гэта адно. Далітарная копія тэксту ЭВКЛ (г.зн., у т.л., і спосабу афармлення ) -- гэта ўжо трохі іншае. Просьба да вас -- спыняцца, не пераходзячы гэтай мяжы. Гэта складана, але... Yury Tarasievich 17:09, 25 студзеня 2011 (UTC)

Вельмі шкада, што нашым "братам" няма ніякай справы да выкананьня патрабаваньняў беларускага і міжнароднага заканадаўства, а таксама патрабаваньня ліцэнзіяў у сваім жа разьдзеле. —zedlik 17:14, 25 студзеня 2011 (UTC)
Можа "браты" праставіць у размовах да артыкулаў, якія ўзяты з нашага раздзелу,Шаблон:Пераклад? Адсутнасць гэтага шаблона таксама парушэнне ліцэнзіі--Чаховіч Уладзіслаў 17:33, 25 студзеня 2011 (UTC)
Поўнасцю падтрымліваю Уладзіслава Чаховіча... Асабліва калі ў іншых Вікі на гэта проста зачыняюць вочы і ў маленькай краіне Б. пачынаюць казаць аб нейкім міжнародным заканадаўстве і т.д. Якая розніца, літаральна праз год, нават можа быць раней (папомніце маё слова) усе матэрыялы якія знаходзяцца ў ВКЛЭ будуць у Інтэрнэце... І што ВЫ тады будзеце рабіць, калі Вікіпедыя будзе перапоўненая не 20-30 артыкуламі з ВКЛЭ (як гэта зрабіў я), а сотнямі!? Пры гэтым я жа іх сюды выклаў не з карыслівых падахвочванняў, а для падвышэння ўзроўня нашай Вікі... Мне асабіста крыўдна, што македонская Вікі (А я сапраўды ведаю, што Македонія краіна вельмі бедная, я там быў) абыходзіць (нават ужо на гарызонце мы іх бачна) дзве беларускія Вікі і па колькасці артыкулаў і па іх навуковасці!--Fenix 89 17:36, 25 студзеня 2011 (UTC)
Наяўнасьці спасылкі ў кароткім апісаньні зьменаў пры імпартаваньні тэксту дастаткова для выкананьняў умоваў ліцэнзіі без дадатковых шаблёнаў, яна цалкам замяняе функцыі Шаблон:Пераклад. Глядзіце умовы выкарыстаньня. —zedlik 17:53, 25 студзеня 2011 (UTC)

Калегі Ўладзіслаў і Фенікс! Вікіпедыя як навуковая крыніца не вартая ўвагі наогул. Гаворка -- з п.гл. асобнага ўдзельніка -- можа ісці толькі пра тое, каб зрабіць сваю частку тэксту навукова і ў адпаведнасці з правіламі.

Што тычыць мясцовага заканадаўства, то яно пакуль ніяк не адрасуе пытанняў "свабодных ліцэнзій", і як наогул развяжацца пытанне "міжнароднага аўтарскага права" -- невядома. Але мы павінны выконваць мінімум патрабаванняў Фонду Вікімедыя, чые рэсурсы мы выкарыстоўваем тут, у гэтым раздзеле. Што недзе яшчэ "таксама парушаюць" -- зараз мы не абгаворваем. Далітарная копія -- бадай што, за мяжой прыймальнага.

І, так, боты, якія "дуюць" адсюль тэксты -- гэта, вядома, нячыстая работа. Але гэта ў межах правіл, таму не псуйце сабе здароўя. Падумайце, з якім гонарам (за нас) глядзяць у "братнім" калектыве на гэты ўклад. Сябе ж не падманеш. :) Yury Tarasievich 18:11, 25 студзеня 2011 (UTC)

Я так і не зразумеў - будзем выдаляць усё!? Або будзем перарабляць!--Fenix 89 18:18, 25 студзеня 2011 (UTC)
А калі боты "дуюць" тэксты сюды — гэта, вядома чыстая работа [1]. Калі ня цяжка, дайце, калі ласка, рады высьветліць, хто першы пачаў масава "дуць" артыкулы. —zedlik 18:26, 25 студзеня 2011 (UTC)
Рабяты, з такім поспехам мы цяпер дайдзем да пытанняў чаму беларускіх Вікі - 2, а не адна... Давайце спынім гэта ўсё і вырашым пытанне: выдаляць або перарабляць... Кожны вырашыць гэтае пытанне на сваёй Вікі!--Fenix 89 18:34, 25 студзеня 2011 (UTC)
Гэта можна дарабіць з прыцягненнем трэцяй крыніцы, каб не было далітарнай копіяй (так бы лепей) -- але ўрэшце можна і не дарабляць, таму што фактографы ў нас не з'яўляюцца аб'ектам АП, тым болей, калі спасылка на арыгінал пастаўленая.
А разбірацца, хто ў каго пачаў, і хто каму добра жадае -- гэта сапраўды пустое (даўно вырашанае) пытанне. :) Закрануў толькі таму, што вы, калегі, аб гэтым першыя загаварылі. :) Yury Tarasievich 19:00, 25 студзеня 2011 (UTC)
  • Вы бы всё-таки потёрли или переписали обнаруженное копивио, так как это всё-таки является нарушением АП и политики фонда. Насколько я знаю, разрешения от МинИмущество или БелЭнц нет. Не хотелось бы, чтобы в результате вашей небрежности какой-нибудь суд Октябрьского района города Минска признал Википедию способствующей нарушению АП и запретил её на территории РБ, что в его полномочиях и власти. P.S. Простите, что по-русски, но мне лень копировать недостающие литеры. --Azgar 01:42, 30 студзеня 2011 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Камісія паліцыі абодвух народаў».