Размовы:Клецкая бітва
З былога артыкула: Бітва пад Клецкам, 1506
Бітва пад Клецкам (5 жніўня 1506), бітва паспалітага рушання ВКЛ на чале з дворным маршалкам Міхаілам Глінскім з ардой крымскіх татараў (12 тыс.ч.), якая ўварвалася на беларускія землі летам 1506 у кірунку Слуцк—Клецк—Наваградак—Ліда. Войска ВКЛ разграміла арду і вызваліла шматтысячны («дзесяткі тысяч», Г. Сагановіч) палон. Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем ад вынікаў бітвы стаў на пэўны час саюзнікам ВКЛ.