Размовы:Масавае забойства ў Сангмі

Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка Ryčard Humel у тэме Напісанне "кодавых" назваў вёсак
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 12 лістапада 2022 года).

Жукаў правіць

Мне от падалося (sic!) спачатку, што артыкул мае мае невялікі абарончы праамерыканскі ўхіл, але пасля ўсё выраўнялася.

А ці так важная ў белвікі думка расійскае ютубнае персоны, аўтарытэтнасць якое ў даных пытаннях не надта вялікая?

Усебаковы агляд тут мусіць быць, і трошкі ацэнак нават е, але пры чым тут рандомны медыйны персанаж (з якім я данага разу, што цікава, згодны)?

Ryčard Humel (размовы) 19:57, 2 верасня 2022 (+03)Адказаць

Праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 17:49, 30 верасня 2022 (+03)Адказаць

"Хатні" арышт правіць

Чорт, так мне гэты хатні арышт не падабаецца… Хоць кажуць так цяпер часта. ТСБМ падобнага не падае (я знаю, што ён не "наша ўсё")… Ryčard Humel (размовы) 17:48, 30 верасня 2022 (+03)Адказаць

Напісанне "кодавых" назваў вёсак правіць

Мілай-4, Мікхэ-4 — ну, калі назвы, дык мусяць жа праз працяжнік пісацца: Мілай — 4… Я ўжо баюся з лічбамі і вакол таго тут правіць (бо мо і няпраў наконт скаротаў). Хаця, як казаў раней, такіх "назваў" быць не можа, але ў артыкуле яны пададзены наўпрост як такія. Перанос жыўцом чужое пунктуацыі ў нашу мову. Ryčard Humel (размовы) 15:13, 25 лістапада 2022 (+03)Адказаць

У Беларусі населеныя пункты называюць «Наваселле-1», гэта нармальна (зараз звычайна афіцыйна даюць «Наваселле 1» — можна такі варыянт паспрабаваць). «Мілай — 4» будзе вельмі дзіўна, для населеных пунктаў працяжнік не ўжываецца, толькі дэфіс. У цэлым наконт лічэбнікаў маю некалькі заўваг: «трыццацьсёмага» і падобныя лічэбнікі (парадкавыя ад колькасных, складзеных з некалькіх слоў) пішуцца асобна: «трыццаць сёмага»; «каля 10-ці гадзін раніцы» — у цэлым пэўна можна ўжываць, але звычайна канчаткі праз дэфіс дадаюцца толькі для парадкавых лічэбнікаў, каб адрозніваць ад колькасных. Замены «1-ы» на «першы» карысныя, але прашу тут без фанатызму, бо «трыста шэсцьдзесят чацвёрты» ўжо не так проста прачытаць і зразумець, «364-ы» будзе выглядаць усё ж лепей.--Artsiom91 (размовы) 17:52, 25 лістапада 2022 (+03)Адказаць
Вас паняў. З трыццаць сёмым і т. п. знаю і б’ю сабе, дурню ўвесь час па руках за свае вечныя абмылкі. "Выглядаць" і афіцыйна правільна — усё-такі розныя рэчы, але адзіных правіл скарачэння для ўсіх стыляў пэўна і не знайсці, таму так, варта было б мець нейкія "ўнутраныя", вікіпедыйныя… (Яшчэ б каб запісаныя…) З павагаю і падзякаю, Ryčard Humel (размовы) 18:39, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Масавае забойства ў Сангмі».