Размовы:Рудакоў (Хойніцкі раён)

Апошні каментар: 2 гады таму, ад удзельніка Pracar у тэме Не пра тое вяселле захоўваў памяць Мечыслаў Ялавецкі.

Спадар Pracar, калі не ведаеце іншых вёсак з назвай "Рудакоў" (у Беларусі, здаецца, няма), то варта перанесці ў проста "Вёска Рудакоў".--Artsiom91 (размовы) 20:40, 24 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Не пра тое вяселле захоўваў памяць Мечыслаў Ялавецкі. правіць

У 1909 г. у маёнтку Рудакоў адбылося гучнае ва ўсім літоўска-беларускім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’і...

Пане Pracar, М. Ялавецкі ўспамінаў (як меў на ўвазе і Р. Афтаназы), а ў кнізе "Ваньковічы" апавядалася пра "срэбранае вяселле" Станіслава Ваньковіча і Алены Аскерчанкі (1909 г.), а не пра вяселле іх сына Станіслава і Аляксандры Горватаўны (1916 г.). Фота невядомай з апісання ўрачыстасці наўмысна дапасаванае да разгорнутага апісання ўрачыстасці без фота? Ці гэта, хацелася б верыць, хіба – прыкрая памылка?.. І самое фота 1916 г., зважаючы на архітэктуру палаца і персонаў на ім прысутных, зробленае не ў двары Рудакоў Ваньковічаў, а ў двары Нароўля Горватаў. Наперад зычу большай уважлівасці.

І як быць надалей з тэкстам і ілюстрацыяй на старонцы Рудакоў?.. --Дамінік (размовы) 17:59, 18 лютага 2021 (+03)Адказаць

Вітаю, пан  Дамінік, праўце смела. Пагатоў са спасылкай на манаграфію "Ваньковічы" (серыя "Беларускі радавод"?), пра памылку ў Афтаназы, напэўна, таксама трэба пакінуць з яўным пазначэннем, што гэта памылка. --Максім Л. (размовы) 14:52, 19 лютага 2021 (+03)Адказаць
Ок.--Pracar (размовы) 12:07, 3 сакавіка 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Рудакоў (Хойніцкі раён)».