Размовы:Саюз вызвалення Беларусі (справа)

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Чаховіч Уладзіслаў у тэме Поўны спіс

Міхась Кавыль правіць

Адкуль інфармацыя, што Міхась Кавыль быў асуджаны па гэтай справе? У даведніку Маракова напісана, што "арыштаваны па справе «Беларускай народнай Грамады"». Ён асуджаны ў 33-м, а па справе Саюзу вызваленьня судзілі ў 30-м.--Liashko (размовы) 18:27, 27 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Так, Кавыля дадаў я, яшчэ ў 2008 годзе і не магу ўзнавіць адкуль. Трэба выдаляць. А пан Нядбайла, мусіць, гледзячы на гэты артыкул зрабіў так у арт. пра Кавыля. --Максім Л. (размовы) 23:20, 27 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць
Паважаныя Сп. Liashko і Максім Л. інфармацыю пра СВБ я ўзяў з аўтабіяграфічнага артыкула «Мой Шлях» М. Кавыля (Беларускі сьвет, 1991, № 22 (51), с. 10. Цытую: «Неўзабаве пасадзілі ізноў у «чорнага ворана» й адвезьлі ў ГПУ на Савецкай вуліцы. Там «чорная дама» Надзежда Навіцкая абвясьціла абвінавачаньне: «Удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі СВБ (Саюз ВЫзваленьня Беларусі) і контррэвалюцыйная агітацыя» (артыкул 74, параграф 11), Пазьней прышылі яшчэ «збройнае паўстаньне»...--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:02, 10 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Напэўна, ён нешта наблытаў. У даведніку Маракова, усе людзі якіх пазначыў Кавыль як асуджаных разам зь ім па справе СВБ, значацца як асуджаныя па справе Беларускай народнай грамады. Ды й гады розныя, справа СВБ была раней.--Liashko (размовы) 19:42, 15 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Поўны спіс правіць

Няўжо дагэтуль няма поўнага спісу абвінавачаных? Было б няблага стварыць навігацыйны шаблон па гэтай тэме. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:38, 12 мая 2017 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Саюз вызвалення Беларусі (справа)».