Размовы:Сосна (возера, Шумілінскі раён)

Будавесць

правіць

Магчыма я памыліўся ў тым, што Сосна злучана з возерам Будавесць? Па карце не вельмі добра бачна. У літаратуры няма.--VladimirZhV 14:44, 8 студзеня 2012 (UTC)

З "Саснова"

правіць

Саснова, таксама Міхалова — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці.

Возера знаходзіцца ў 14 км ад Шуміліна каля вёскі Міхалова. Плошча воднай паверхні — 0,71 км ², вадазбору — 3,79 км ², даўжыня берагавой лініі — 4,83 км, максімальная глыбіня — 22,9 м. Дно пясчанае да 3-5 м, глыбей пакрыта глеем. На возеры ёсць некалькі маленькіх астраўкоў.

Берагі нізкія, зарослыя трыснёгам, чаротам, хвашчом, аерам. У залівах сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (каўшанка), у возеры сустракаюцца такія рэдкія віды, як гідрыла мутоўчатая і наяда малая. Зоапланктон прадстаўлены 25 відамі, водарасцяў — каля 70 відаў (у асноўным зялёныя і дыятомавыя). З рыб часцей за ўсё сустракаюцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, укляя.

У 1979 годзе на возеры створаны гідралагічны заказнік.

Вярнуцца да старонкі «Сосна (возера, Шумілінскі раён)».