Сосна (возера, Шумілінскі раён)
Со́сна[2], Міхало́ва — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Шуміліна[2], каля вёскі Рускі[1].
Со́сна, Міхало́ва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,2[1] м |
Даўжыня | 1,28 км |
Шырыня | 0,96 км |
Плошча | 0,71 км² |
Аб’ём | 0,00472 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,83 км |
Найбольшая глыбіня | 22,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,14 ‰ |
Празрыстасць | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,79 км² |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера складае 0,71 км², даўжыня 1,28 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Найбольшая глыбіня Сосна 22,9 м, сярэдняя — 6,6 м.
Катлавіна возера крыху выцягнута з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 метраў. Берагі нізкія (да 3 метраў), пясчаныя, на захадзе і паўночным усходзе сугліністыя. Заходнія і паўночна-ўсходнія берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Літаральная зона вузкая. Мелкаводдзе займае каля 15 % плошчы возера. Да глыбінь 2—5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем.
Возера Сосна мезатрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Гародна і Будавесць.
На возеры 3 вострава агульнай плошчай 0,012 км².
Берагі зарослыя трыснягом, чаротам, хвашчом, аерам. У залівах сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (каўшанка), у возеры сустракаюцца такія рэдкія віды, як гідрыла мутоўчатая і наяда малая. Зоапланктон прадстаўлены 25 відамі, водарасцей — каля 70 відаў (у асноўным зялёныя і дыятомавыя). З рыб часцей за ўсё сустракаюцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, укляя.
У 1979 годзе на возеры ўтвораны азёрны заказнік (па Пастанове СМ Рэспублікі Беларусь ад 27.12.07 № 1833 — заказнік рэспубліканскага значэння Сосна)[3].
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Заповедники, национальные парки, заказники республиканского значения(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2011. Праверана 4 студзеня 2012.
Літаратура
правіць- Курловіч М. М. Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сосна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)