Гародна (возера, Шумілінскі раён)

Гаро́днавозера ў Беларусі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Гаро́дна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,2 м
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,51 км
Плошча 0,28 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,4 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 87 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гаро́дна (Беларусь)
Гаро́дна
Гаро́дна
Гаро́дна (Віцебская вобласць)
Гаро́дна
Гаро́дна
Map

Плошча возера 0,28 км². Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Плошча вадазбору 87 км².
Катлавіна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, на ўсходзе ўзвышаныя, параслі хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка. На заходнім беразе возера вёска Гародна.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)

Спасылкі правіць