Ле́звінка[1][2][3] — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Івоніна.

Лезвінка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,59 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,21 км²
Аб’ём 0,00013 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,85 км
Найбольшая глыбіня 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лезвінка (Беларусь)
Лезвінка
Лезвінка
Лезвінка (Віцебская вобласць)
Лезвінка
Лезвінка
Map

Плошча паверхні 0,21 км². Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 0,59 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб’ём вады 0,13 млн м³. Плошча вадазбору 10,2 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на паўночным захадзе да 12[2][3] м. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя, на ўсходзе пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Пойма шырынёй да 200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Возера дыстрафіруючае, цалкам зарастае. На поўначы ручаём злучаецца з возерам Гародна, на паўночным усходзе выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Вочка.

У возеры расце рэдкі від раслін — вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[4][2][3].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць