Гідрыла
Гідры́ла[1][2], Вадзяніца[2] (Hydrilla) — род кветкавых раслін сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae). Вядомы 1 від — Гідрыла кальчаковая, або мутоўчатая (Hydrilla verticillata (L. fil.) Royle., 1839)[1].
Гідрыла | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Hydrilla Rich., 1814 | |||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая, паглыбленая ў ваду двухдомная травяністая расліна (знешне нагадвае эладэю), з тонкім доўгім галінастым сцяблом даўжынёй ад 15 см да 3 м. Міжвузеллі падоўжныя, галіны рэдкія. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае, эліптычнае або яйкападобнае, па 3—8 у кальчаках, з вострай верхавінкай, па краі востра пілавата-зубчастае; у пазухах лісця па 2 махрыста-зубчастыя лускавінкі. Кветкі дробныя, адзіночныя, раздзельнаполыя. Чашачка з 3 зеленавата-бурых лісцікаў. Тычынкавыя кветкі зеленавата-белыя, песцікавыя — белавата-плевачныя. Плод — ягадападобны.
Пашырэнне
правіцьПашырана пераважна ў тропіках і субтропіках Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала, як заносная або рэліктавая расліна знойдзена ў азёрах Віцебскай вобласці. Месцы росту: азёры, пераважна мезатрофныя, з сярэдняй ступенню мінералізацыі вады, на пясчаных і глеістых грунтах на глыбіні 150—200 см. Утварае зараснікі або расце адзіночнымі экземплярамі.
Асаблівасці біялогіі
правіцьЦвіце рэдка. Размнажэнне, у асноўным, вегетатыўнае. Тычынкавыя кветкі нярэдка ўсплываюць, перамяшчаюцца ветрам і плынню па вадаёму, што садзейнічае перакрыжаванаму апыленню.
Выкарыстанне
правіцьДэкаратыўная расліна. Добры корм для рыб і вадаплаўных птушак.
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. Гідрыла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Мартыненка В. П. Гідрыла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 57.
- Гідрыла кальчаковая // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
правіць- Гидрилла: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)