Размовы:Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі

Апошні каментар: 2 гады таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Перапісванне артыкула без крыніц

Перапісванне артыкула без крыніц

правіць

Адзін удзельнік з ананімнага адрасу і ўласнага акаўнта цалкам перапісаў артыкул, пры гэтым не паставіўшы ніводнай крыніцы і выдаліўшы існыя. Да таго ж, артыкул стаў цалкам непісьменным, ды з вялікімі кавалкамі тэксту на іншай мове. Калі не будзе выпраўлена — прыйдзецца адхіліць усе праўкі.--Liashko (размовы) 03:15, 12 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Спадар Liashko, праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 00:16, 25 жніўня 2021 (+03)Адказаць

Уласнае даследаванне без крыніц. Вайсковыя аб’яднанні ніякім чынам не звязаныя паміж сабой, і ў бальшыні не падпарадкоўваліся наўпрост урадам БНР.--Liashko (размовы) 19:36, 26 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Вось версія да ўнясення значных змен. Яна таксама вартая выдалення, ці можна адкаціцца да яе? --Artsiom91 (размовы) 19:07, 29 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць
Нават калі адкаціць — гэта будзе ўласным даследаваннем. Напрыклад, у артыкуле да беларускага войска залічваюцца атрады Балаховіча пад польскім камандаваннем, якія здзейснілі «Палескі паход». Але яны не падпарадковаўваліся БНР, а Балаховіч у часе паходу абвясціў свой урад БНР. Пры гэтым сама БНР называла Балаховіча бандытам, ды выдавала ноты пратэсту.--Liashko (размовы) 17:32, 11 ліпеня 2021 (+03)Адказаць

Адноўлена версія артыкула да ўнясення дэструктыўных змен. Паколькі і гэта версія не апісвае належным чынам прадмет артыкула, дададзены адпаведны шаблон. --JerzyKundrat (размовы) 18:40, 8 верасня 2021 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі».