Размовы:Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд

"у бытнасць" - гэта русізм,


дэпутат не "у районе", а "АД района",


і гэтак далей.


Калі так карціць выправіць, дык няхай спадар выпраўляе згодна з нормамі правапісу!!!


Тым больш што ранейшыя заўвагі і ўнёскі я ўлічыў, калі спадар заўважыў.


Сяржук,


Першапачатковы аўтар артыкулу

Сп. Сяржук, навошта канфрантацыя? Асабіста я вельмі рады, што ў нас з'яўляецца матэрыял пра постаці сучаснай палітычнай сцэны. І дзякуй вам. Але, ёсць матэрыял і ёсць наш канцовы прадукт -- энц. артыкул. Прабачце, але адно не роўнае з другім.
Ваша рэдакцыя ўтрымлівае тое, што я вельмі спецыфічна выкінуў, а менавіта -- 1) неістотныя для артыкулу звесткі, частку з якіх можна вынесці ў асобныя артыкулы 2) ацэначныя звесткі пабочных з'яваў, якім, у кожным разе, таксама месца не тут 3) сям-там занадта вольны, на маю думку, стыль тэксту.
Я вельмі ўпэўнены, што гэта не адпавядае і форме, і зместу энцыклапедычнага артыкулу. Таму і праўлю. Паглядзіце ўважліва на розніцу між "вашы" і "маім" тэкстам, і скажыце шчыра, ці што важнае страчана ў "маёй" рэдакцыі?
Мне, вядома ж, не "карціць" правіць за іншымі, гэта адзін з самых нецікавых заняткаў тут, і, як кожны, я магу памыліцца, дапусціць русізм.
Нарэшце, выкіданне "вады" з тэксту гэта абсалютна нармальная практыка кожнага выдання, у т.л. электроннага, якая ніякім чынам не скіраваная супраць аўтара або аб'екту артыкулу. Спадзяюся, што я зрабіў сваю пазіцыю больш яснай. Yury Tarasievich 11:23, 15 красавіка 2007 (UTC)

Рэдакцыя правіць

Я спецыяльна для вас, сп.Сяржук, парабіў усе крокі рэдакцыі паасобку, з тлумачэннямі. Спадзяюся, зараз ясна, як, што і чаму скарочана. Yury Tarasievich 18:25, 15 красавіка 2007 (UTC)


Паважаны Юры!

ВНУ у першым сказе Вашага варыяна я выкінуў, пакольку прытрымліваюся прынцыпа: або ўсё, або нічога: мне вядома, што ў Навасяда была кандыдацкая дысертацыя па самакіраванню, але абараніў ён яе ці не, я ня ведаю, да таго ж, ёсць яшчэ магістратура ЕГУ. Будзе дакладная інфармацыя - з'явіцца абзац пра адукацыю.

Пытанні выклікаюць яшчэ і абвінавачанні ў бак Навасяда, быццам бы ён адазваў свой подпіс пад імпічментам прэзідэнту, аднак важна высвятліць ці быў адзыў ДА падпісання пагаднення паміж парламентам і прэзідэнтам ці ПАСЛЯ дадзенага пагаднення (дэпутаты абяцалі ў пагадненні адазваць пададзеныя подпісы з канстытуцыйнага суду, а прэзідэнт абяцаў, што рэферэндум будзе мець рэкамендальны характар). Тады іншая справа.

Ну і добра. Хаця з прынцыпам "усё або нічога" у вікіпедыі, думаецца, працаваць цяжкавата, прасцей было пакінуць ВНУ, а потым дапісаць гады навучання і іншыя магістратуры. Пра імпічмент, калі "да ці пасля" і "ці быў у зале" так прынцыпова, то, зразумела, варта адразу ж шукаць са спасылкамі. Yury Tarasievich 14:14, 16 красавіка 2007 (UTC)

Сяржук правіць

Навасяд і 1995 год правіць

Дык гэта, напэўна, той самы У. Навасяд, які ў ВС XIII скл. прагаласаваў "за" зацвярджэнне вынікаў Рэферэндуму 1995 года? Проста "бацька нашай дэмакратыі", атрымліваецца? --Максім Л. (размовы) 15:56, 2 снежня 2013 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд».