Размовы:Mycobacterium leprae

1) У "Царства" пішам Bacteria адпаведна з нормамі мікрабіялагічнай таксаноміі. Пісаць на беларускай "Бактэрыі" нельга і не вельмі лагічна.

З пункту гледжання школьных праграм па біялогіі пісаць "Бактэрыі" — гэта нармальна. Таксама з "Bacteria" ўзнікаюць праблемы пры аўтаматычнай катэгарызацыі артыкула. --JerzyKundrat (размовы) 05:37, 10 студзеня 2013 (UTC)
Але праблема ў тым, што тут далёка не школьная інфармацыя і наўрад ці калі-небудзь будзе з'яўляцца школьнай. Таму школьныя праграмы тут не дзейнічаюць. Карыстаўся мікрабіялагічнай спецыялізаванай літаратурай. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/books/NBK8817/?redirect-on-error=__HOME__&depth=2 -- адпаведна з гэтым дакументам, НАВУКОВАЯ класіфікацыя бактэрый (а ў табліцы менавіта яна) даецца на лацінскай мове незалежна ад мовы носьбітаў. Дапушчальна рабіць класіфікацыю на мове носьбітаў у нефармальных РАЗМОВАХ. І глядзіце, як нелагічна зараз усё выглядае: Дамэн на беларускай, тып на дзвюх мовах, падклас толькі на лаціне, парадак ізноў на беларускай, падпарадак на лаціне, сямейства ізноў на дзвюх мовах і г.д. Што да чаго? Дзе паслядоўнасць і логіка? Яе няма... Давайце ўсё рабіць паслядоўна! Напрыклад, у рускай Вікі ў гэтым артыкуле ўся класіфікацыя на рускай, што недапушчальна, але там хоць ёсць логіка ў тым, што ўсё на рускай. У ангельскай Вікі (а менавіта ангельцы і амерыканцы зараз флагманы мікрабіялогіі) усё зроблена паслядоўна і на лаціне. Як і ў гішпанскай Вікі. Як і ў турэцкай. Як і ў японскай... Працягваць можна доўга. Карацей, робім высновы. Праблемы з аўтаматычнай катэгарызацыяй артыкула трэба вырашаць не ў артыкуле (які ўвогуле па медыцынскай мікрабіялогіі першы, як я паглядзеў у катэгорыях), а ў саміх катэгорыях. Потым, калі Вы ўжо жадаеце спасылку на артыкул "Бактэрыі" ў Вікі заўсёды можна было зрабіць так, каб спасылка на той ці іншы артыкул ішла незалежна ад тэкста артыкула, то бок рабіць трэба Bacteria, якая будзе спасылацца на Бактэрыі. Калі Вы жадаеце бачыць беларускія назвы ў таксанамічнай табліцы, яны там могуць быць толькі ў дужках і пасля лацінскіх. Спадзяюся, што аргументаў дастаткова прывёў. Калі не, знайду яшчэ. Бо гэтае пытанне для мяне прынцыповае. Дарэчы, не магу цяпер выправіць. Выпраўляйце, калі ласка, усё на лаціну. З надзеяй на канструктыўны дыялог.
Няма афарбоўкі па Цылю-Нельсэну. Ёсць афарбоўка па Цылю-Нільсэну. Тое, што было вырашана зрабіць транслітэрацыю з рускага артыкула, не ёсць добра, бо імя спадара Friedrich Carl Adolf Neelsen. Калі я ў свой час вывучаў мікрабіялогію і рабіў афарбоўкі ва ўсіх рускіх падручніках ён быў НІльсэн. А гэта было не вельмі даўно. Бо па правілах нямецкай мовы чытаецца як НІльсэн. Увогуле, руская ВІкі -- адзіная крыніца, дзе я ўбачыў НЕльсэна. Магу прывесці шэраг базавай і прафесійнай мікрабіялагічнай літаратуры, дзе будзе НІльсэн. Але тут сэнсу няма, бо тыя, хто хоць крышку чытаюць на нямецкай, ведаюць, што гэта чытаецца як НІльсэн. Мы робім граматныя артыкулы, а не артыкулы-калькі з рускай. =) Таму, таварышы, давайце выправім на НІльсэна.
Спадар Чаховіч сказаў, што "шаблон працуе толькі з царствам на беларускай мове". Дык тады трэба змяняць шаблон. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:55, 10 студзеня 2013 (UTC)

--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:52, 10 студзеня 2013 (UTC) 2) Дадайце спасылкі на іншыя мовы. 3) Дзякуй вялікі за вельмі добрае фота. Менавіта тое, што я і жадаў. =)

--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:21, 9 студзеня 2013 (UTC)

Меркаванне Хамелкі правіць

Што тычыцца назвы бактэрый. Вікіпедыя з'яўляецца хутчэй навукова-папулярным, чым чыста навуковым рэсурсам, таму самым правільным я лічу вікіфікацыю віду [[навуковая назва|агульнаўжывальная назва, якая пацвержана аўтарытэтнымі крыніцамі]], такім чынам мы можам быць упэўнены ў тым, што спасылка вядзе правільна, пры гэтым чытач будзе бачыць зразумелы тэкст, а не набор навуковых слоў. Гэта факт, большасць людзей не ведаюць, што такое Quercus, Lepus і femur, затое амаль усе ведаюць дуб, зайца і сцягно. Таксама можна карыстацца такім шаблонам {{bt-bellat|дуб|Quercus}} ці такім {{bt-latbel|Quercus|дуб}}, якія будуць выглядаць адпаведна дуб (Quercus) і Quercusдуб, такім чынам будзе дасягнуты кампраміс.

Што тычыцца Нільсена. Калі не знойдзецца крыніца на беларускай мове, то думаю, што трэба ўзяць транслітэрацыю з нямецкай.---Хамелка/ разм. 11:55, 10 студзеня 2013 (UTC)

Усім сэрцам за другі варыянт: Quercusдуб. Добры кампраміс.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:59, 10 студзеня 2013 (UTC)
варыянты выкарыстоўваюцца ў розных выпадках: лацінская назва - ў пераліках таксонаў, напрыклад, пералік родаў у артыкуле пра сямейства. беларуская назва ідзе ўперад у "не вельмі біялагічных артыкулах", напрыклад, у артыкулах пра біём, заапарк, ці калі мы пішам пра нейкі ўяўны маёнтак і хочам адзначыць, што, напрыклад, "у аранжэрэі маёнтка вырошчвалі касачы (Iris) і ружы (rosa)". Гэта зроблена так, таму што пералік таксонаў хутчэй цікавіць спецыяліста, а для чытача геаграфічнага ці архітэктурнага артыкулу бінаміяльная назва - другасная інфармацыя і падаецца толькі для ўдакладнення і для таго, каб можна было з'арыентавацца ў выпадку, калі беларуская назва ні аб чым не сказала, а спасылка на артыкул чырвоная, напрыклад, Парэчнiца прамая (Siella erecta), Старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis)---Хамелка/ разм. 14:04, 10 студзеня 2013 (UTC)

Такі варыянт быў бы дасканалы і задаваліў бы ўсіх правіць

http://ja.wikipedia.org/wiki/らい菌 Вось, як у гэтым моўным раздзелы класіфікацыя. Дзвюмоўная. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:30, 10 студзеня 2013 (UTC)

У нас некалькі тысяч атрыкулаў на біялагічныя тэмы, да сёнешняга дня ўсіх задавальняла існуючае становішча. Навуковыя назвы не схаваны, яны на сваём месцы ў шаблоне (у графе Навуковая назва), яны ў першым радку кожнага біяартыкула. Але памятаем, што Беларуская Вікіпедыя павінна пісацца беларускаю, а не лацінскаю, трымаючы на ўвазе, што адной з нашых не самых другасных мэтаў з'яўляецца таксама і папулярызацыя беларускамоўных навуковых назваў.---Хамелка/ разм. 13:47, 10 студзеня 2013 (UTC)

У графе "Навуковая назва" толькі род і від. Астатнія таксанамічныя адзінкі адсутнічаюць. Але ж у нас не аформлена ўсё на беларускай, як Вы прапаноўваеце. Атрымліваецца лаціна-беларуская трасянка. Я пісаў пра гэта вышэй. Абсалютная большасць замежных артыкулаў падабаецца мне ў тым плане, што ёсць 2 мовы. Яшчэ праблема ў тым, што гэта не біялагічна, а МІКРАбіялагічны артыкул. Тут свае забубоны. Глядзіце, Вольга, як, напрыклад, класіфікуюцца вірусы: Отряд (-virales) Семейство (-viridae) Подсемейство (-virinae) Род (-virus) Вид (-virus). А на рускай мове будзе ва ўсіх таксанамічных адзінках канчатак "-вирусы". Мне падаецца, што і ў беларускай будзе гэтак жа, як і ў рускай у дадзеным выпадку. Таму ўяўляеце, як будзе блытацца і не разумець класіфікацыі чалавек, які ўбачыць гэты артыкул без лацінскіх назваў? Давайце тады дадзім лацінскія таксанамічныя назвы ў дужках. Пад беларускімі. Як у японскім артыкуле. Што Вы думаеце наконт гэтага? Проста сучасная моўная класіфікацыйныя трасянка мяне засмучвае... Можа, я занадта датошны, але прашу мяне прабачыць, бо ў таксаноміі, як нідзе, патрэбна канкрэтная і дакладная сістэма. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:57, 10 студзеня 2013 (UTC)

Вось, напрыклад, у рускіх усё на рускай: http://ru.wikipedia.org/wiki/Палочка_Хансена. А ў нас то лаціна, то беларуская... Тут ці 2 мовы павінна быць, адна з якіх у дужках, ці толькі адна мова. Бо зараз нейкая блытанка. Я не ведаю: можа, гэта звязана з гэтымі праграмнымі цяжкасцямі, якія ў нас тут ёсць, але гэта факт -- зараз няма сістэмы... Спадзяюся, што цяпер Вы зразумелі, што я маю на ўвазе. Даруйце датошлівасць. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:04, 10 студзеня 2013 (UTC)
Мы ж хацелі не азірацца на рускіх :). Гэта не блытаніца, а выкарыстанне лацінскіх назваў там, дзе няма ўстаялай назвы на беларускай мове. Напрыклад, у рускіх у гэтым рускамоўным артыкуле назва рода падаецца лацінскай, бо рускую назву яшчэ не зрабілі абіходнай.---Хамелка/ разм. 14:08, 10 студзеня 2013 (UTC)
Мы і не азіраемся глабальна =) Проста гэта добры прыклад аднамоўнай таксанаміі. ;) Ну добра. А ці лічыце Вы рацыянальным у дадзеным выпадку дадаць пад кожную беларускую назву ў дужачках дробнай гарнітурай і курсівам лацінскую? То прывабіла б спецыялістаў. Проста ў мяне ў планах працягваць рабіць артыкулы па клінічнай мікрабіялогіі, таму я спрабую зразумець сістэму, каб потым не было болей такіх абмеркаванняў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:14, 10 студзеня 2013 (UTC)
Тут трэба глядзець на разумнасць удакладнення, напрыклад, тут - гэта падыходзіць, а ў сказе "ён цяжка захварэў пасля таго, як яго пакусалі сабакі", думаю, што ўдакладненне не патрабуецца :)---Хамелка/ разм. 14:20, 10 студзеня 2013 (UTC)
У Вас добры гумар, Вольга. =) Але ж Вы разумееце, што я ў дадзеным выпадку кажу пра гэтую таблічку таксанамічную. Я ў свой час зрабіў копію гэтае таблічкі з ангельскамоўнай Вікі. А, калі зрабілі нейкія змены, цяпер я не разумею, якім чынам рэдагаваць тую таблічку. Разумею, што гэта нейкі шаблон, але як яго рэдагаваць -- не ведаю... Можа, Вы дапаможаце дадаць курсіўныя назвы таксонаў у дужках у тую таблічку і зробіце гэта за мяне? Вось дадзеныя: Kingdom: Bacteria

Phylum: Actinobacteria Order: Actinomycetales Suborder: Corynebacterineae Family: Mycobacteriaceae Genus: Mycobacterium Species: M. leprae. Дзякуй вялікі за дапамогу! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:31, 10 студзеня 2013 (UTC)

Шаблон працуе аўтаматычна, калі яго "падкруціць", то змены будуць ва ўсіх артыкулах, дзе ён уключаны, а гэта 185 артыкулаў з шаблонам {{Таксон}} і 1524 артыкулы з шаблонам {{Таксанамія}}, змены ў такой колькасці артыкулаў адным махам патрабуюць больш шырокага абмеркавання (напрыклад, на форуме). Што тычыцца правак, то шаблон {{Таксон}} складана зроблены, карыстайцеся ў новых артыкулах лепей шаблонам {{Таксанамія}}, там усё зразумела. Калі што, вопытныя ўдзельнікі паправяць ці заменяць на {{Таксон}}.---Хамелка/ разм. 15:16, 10 студзеня 2013 (UTC)
А ў гэтым можна змяніць шаблон "Таксон" на "Таксанамія". Не маглі бы Вы гэта зрабіць? Бо я яшчэ не навучыўся карыстацца шаблонамі. Дзякуй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:25, 10 студзеня 2013 (UTC)
не, таксон - гэта апошняя стадыя :). Ён паказвае ўсе прамежкавыя таксанамічныя ступені.---Хамелка/ разм. 17:17, 10 студзеня 2013 (UTC)
Воленька, даруйце, але я Вас не зусім зразумеў. Прагледзіў і той, і той шаблон. Мне больш спадабаўся шаблон "Таксанамія". Дык чым шаблон "таксон" адрозніваецца ад "таксанаміі?" Як я зразумеў, каб зрабіць шаблон "таксон", трэба зрабіць па артыкулу на кожны таксанамічны ўзровень? Ці як? Даруйце, але дурны ў плане сучасных тэхналогій...--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:37, 10 студзеня 2013 (UTC)
Таксанамія больш зразумелы для навічкоў, там проста трэба запоўніць усе графы, але многія леняцца і запаўняюць толькі некаторыя, з-за чаго інфакартка выглядае куцавата, шаблон таксон працуе па прынцыпу "матрошак". Вы правільна зразумелі, што ствараецца падшаблон для кожнага таксанамічнага ўзроўню (іх створана ўжо больш за 500), такім чынам пры наяўнасці ўсіх падшаблонаў дастаткова запоўніць толькі ўнікальную інфармацыю пра таксон і пазначыць таксон парадку на адзін вышэйшы, астатнія ўзроўні шаблон падключыць аўтаматычна. Але! з-за таго, што падшаблоны зроблены далёка не ўсе, таксанамія ў асобным артыкуле можа не працаваць і выдаваць розныя "страшэнныя паведамленні". Заменай шаблона на таксон займаецца вопытны ўдзельнік. Калі Вамі будзе планавацца стварэнне больш дзясятка артыкулаў пра біятаксоны з адной группы (маецца на ўвазе віды аднаго рода, роды аднаго сямейства і г. д.), то можна звярнуцца за настройкай для гэтай групы Таксона, калі ж біятаксоны будуць з розных стэпаў, то пакуль карыстайцеся Таксанаміяй, бо, як я разумею, яна ў Вас пытанняў не вызывае. І яшчэ, маленькі бонус: у мяне ёсць бот, які ўмее аўтаматычна пераносіць з рускай вікіпедыі шаблон Таксобокс (але не таксон!), так што заглядвайце туды (і для таго, каб падгледзець назвы патрэбных катэгорый таксама) і калі там Таксобокс (taxobox), то шаблон можаце прапусціць, яго даставіць бот.---Хамелка/ разм. 20:26, 10 студзеня 2013 (UTC)
Як мне атрымаць Вашага бота? Я звычайна з ангельскай вікі перапісваю класіфікацыю, бо яны наперадзе ўсіх у мікрабіялогіі. Але руская гэтаксама падыдзе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:09, 10 студзеня 2013 (UTC)
Бота запускаю я. Проста захавайце артыкул без шаблона Таксанамія, а я ў хуткім часе прайдусь па яму ботам.---Хамелка/ разм. 21:18, 10 студзеня 2013 (UTC)
У сэнсе: я раблю артыкул пра мікраарганізм без гэтае таблічкі. А Вы яго правяраеце і дадаеце таблічку?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:20, 10 студзеня 2013 (UTC)
Так, але працуе толькі пры ўмове наяўнасці ў рувікі ў гэтым артыкуле шаблону Таксабокс.---Хамелка/ разм. 23:19, 10 студзеня 2013 (UTC)
Цудоўна. =) Але спачатку я дараблю гэты артыкул... Дарэчы, маю ў планах усе артыкулы па мікраарганізмах рабіць з адной і той жа структурай. Дзякуй Вам за дапамогу! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:39, 10 студзеня 2013 (UTC)

Вось гэта скончаны артыкул. У тым, канечне, адносным сэнсе, у якім гэта магчыма для Вікіпедыі. Чаго яму не хапае, каб стаць добрым? Дарэчы, у мяне ёсць да Вас шэраг пытанняў.

1) Чаму ў Вікіпедыі нашай няма абраных артыкулаў (залатая зорка)? На тарашкевіцы яны ёсць. 2) Чаму калі чытаеш, напрыклад, пра Чырвоны Касцёл на рускай, на моўнай панэлі злева не пазначана зялёная зорачка каля беларускай мовы? Наш жа артыкул па Касцёлу Чырвонаму лічыцца добрым. Гэта датычыцца не толькі Чырвонага Касцёла. То проста прыклад. 3) Ці ёсць сэнс рабіць спасылкі на розныя словы (вікіфікацыя, ці як гэта называецца?) у дадзеным артыкуле?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:08, 14 студзеня 2013 (UTC)

4) Як дадаваць выявы ў таксанамічныя табліцы? Адкуль іх браць? Дзе сховішча гэтых выяваў?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:36, 14 студзеня 2013 (UTC)

Я тут адкажу, але наогул для гэтых пытанняў тут не месца.
  1. Гэтаму артыкулу не хапае аб'ёму (арыентавацца можна прыкладна на 25-30 кБ), ахопу тэмы з розных бакоў, ілюстрацый, зносак, прыклад добрых артыкулаў па мікрабіялогіі можна пабачыць у рувікі - Helicobacter pylori
  2. Абраных артыкулаў няма, таму што няма каму гэтым займацца. Прымайце актыўней удзел у абранні добрых і няхай Вам будзе шчасце :)
  3. Каб у іншым раздзеле не пазначаны наш добры артыкул, там перад інтэрвікам трэба паставіць {{Link GA|be}}. Калі такое стаіць хоць у адным раздзеле, то інтэрвікі-боты "калі-небудзь" разнясуць гэта і па астатнім, але калі хочацца хутчэй, то можна паставіць рукамі.
  4. Разумная вікіфікацыя гэта заўсёды добра. Пры адсутнасці артыкулу ў нашым раздзеле, можна спаслацца на іншы, лепей за ўсё так {{нп3|Назва будучага артыкулу ў нас|тэкст|Код раздзела, напрыклад ru|назва артыкулу ў крынічнай вікі}}. Вось так я магу спаслацца на старонку ў рувікі, якую Вам добра б прачытаць, {{нп3|ВП:Ілюстраванне|пра ілюстрацыі|ru|Википедия:Иллюстрирование}} - вынік - пра ілюстрацыі  (руск.)
  5. Усе выявы на тэму Mycobacterium leprae, якія ёсць у Вікіпедыі можаце пабачыць, націснуўшы "Выявы

на Вікісховішчы" ўнізе інфабокса (так называецца "таблічка" :))---Хамелка/ разм. 15:45, 14 студзеня 2013 (UTC)

З астатнімі пытаннямі, якія не тычацца Mycobacterium leprae, калі ласка, да мяне на старонку, ці ў аську, ці ў Скайп :).---Хамелка/ разм. 15:45, 14 студзеня 2013 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Mycobacterium leprae».