Размовы з удзельнікам:Einimi/Архіў

Запрашэнне на веснавую Вікі сустрэчу правіць

Прывітанне,

Бачыў вашу зацікаўленаць у паляпшэнні працы Вікіпедыі. Запрашаю 3 красавіка на сустрэчу, а 18:00

Якія пытанні пакуль назбіраліся для разгляду:

  1. ВікіВясна 2015 (дадатковыя прапановы па развіцці конкурса). Ведаю, што былі пра Пружанскі замак.
  2. Сумесны майстар клас ад Фаланстэра і Кінаклуба. Як вікі супольнасць можа узбагаціць гэта мерапрыества. мае адбыца 12 красавіка.
  3. Стварэнне Дапаможніка вікіпедыста. Зараз вельмі неабходны валанцёры для дапамогі апрацоўкі тэкстаў.
  4. Безумоўна яшчэ у сіле прапанова Фаланстэра для жадаючых распачаць Вікіклуб...
  5. Яшчэ з зімы вісіць пытанне пра стварэнне беларускай юзэр групы. Ужо ёсць 4 жадаючых яе стварыць. Мо яшчэ хто зацікавіцца?

Падрабязнасці на форуме

З павагай, --Mr. Zabej (размовы) 16:35, 27 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Дзесяцічныя дробі правіць

Запісваюцца праз коску. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:02, 24 лютага 2015 (MSK)Адказаць

алфавіту/та правіць

Вітаю. Калі Вы не супраць, рэкатэгарызацыю магу рабіць робатам, можаце тут або у мяне ў размовах запісваць катэгорыі, якія трэба рэкатэгарызаваць і я кожны вечар буду запускаць. Сам я ўжо таксама некаторыя зрабіў. Разам з тым зменшыцца колькасць артыкулаў, якія трэба перадаглядаць даглядчыкам :) Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 19:34, 7 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Акадэмаўскія маньякі правіць

Вітаю. Прачытаў, што Вам цікава тэма серыйных забойц. Прапаную зайняцца артыкулам пра акадэмаўскіх маньякаў. Ён даволі якасны. --Artificial123 (размовы) 21:20, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

  • Хацеў пазней заняцца артыкулам аб Міхасевічы, таксама можна напісаць даволі добра. Абавязкова займуся, але пака я заняты спісам дзяржаўных узнагарод Беларусі (у маім чарнавіку). --Einimi (размовы) 21:25, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Вы Itsemurhaja? --Artificial123 (размовы) 21:29, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Ужо не. Нехта з удзельнікаў казаў, што мне трэба змяніць тактыку рэдагавання. Я падумаў, што будзе лепей увогуле стварыць новую старонку, каб працаваць па-новаму. Па крайняй меры мне гэта лічыцца адзіным выйсцем з той сітуацыі. --Einimi (размовы) 22:26, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Дзіўны падход. --Artificial123 (размовы) 22:34, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Але эфектыўны. Да, крыху несумленны, але мне лепей зараз працаваць з гэтага акаўнта. --Einimi (размовы) 22:41, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Да, і вы не маглі бы мне дапамагчы з артыкулам аб узнагародах? Засталіся толькі юбілейныя медалі і ганаровыя званні. --Einimi (размовы) 22:45, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Зараз заняты артыкулам пра фільм. --Artificial123 (размовы) 23:02, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Добра, тады дапрацую самастойна. А потым займуся забойцамі. Дзякуй, што прапанавалі. --Einimi (размовы) 23:07, 13 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Працуйце, але патрабаванні да падыходу не змяняюцца да ўдзельнікаў, нягледзячы на іх акаўнты. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:48, 14 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Беларусь правіць

Вітаю. Калі Вам хочацца зайняцца артыкулам пра Беларусь, запрашаю ў свой чарнавік. --Artificial123 (размовы) 20:01, 25 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Пераносы правіць

Калі ласка, спыніце пераносы старонак "па хакеі" -> "па хакею". Такія пераносы, масавыя і спорныя, трэба спачатку абмеркаваць з супольнасцю. --Artsiom91 (размовы) 15:50, 15 мая 2015 (MSK)Адказаць

Няпраўда, спадар Эйнімі. Зараз будзем пісаць у НАН. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:41, 15 мая 2015 (MSK)Адказаць
Было б добра, бо мне да гэтай пары не адказалі. --Einimi (размовы) 00:42, 16 мая 2015 (MSK)Адказаць
Калі Вы адправілі ліст? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:06, 17 мая 2015 (MSK)Адказаць
13 мая. --Einimi (размовы) 18:21, 17 мая 2015 (MSK)Адказаць

Назвы царкоўных арганізацый правіць

Вітаю!

Назвы царкоўных арганізацый самі цэрквы традыцыйна падаюць з вялікіх літар. Чаму б і нам не праявіць да іх павагу? З падзякай за разуменне, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:44, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

  • Калі гэта канкрэтная царква, накшталт «Руская праваслаўная царква», тады так, пішацца першае слова з вялікай літары. А калі проста «праваслаўная царква», тады прычын пісаць з вялікай літары няма. Тут не ў павазе справа. --Einimi (размовы) 16:46, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Ну, ведаеце, у нас ужо многія царкоўныя арганізацыі перайменаваныя: Каталіцкая Царква, Рымска-Каталіцкая Царква, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. Няўжо гэта настолькі прынцыпова, каб было менавіта такое напісанне, як Вы прапаноўваеце? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:00, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Калі хаціце, то прынцыпова, бо іншага варыянта правапіс не прадугледжвае. Можа быць і можна напісаць першае слова з вялікай літары (з чым я не згодзен, але сварыцца на гэты лік не буду), але слова "царква" павінна пісацца выключна з малой літары. --Einimi (размовы) 17:28, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Я лічу, што Вам варта пачаць выпраўляць словы "прэзідэнт" і "прэм'ер-міністр" (у адпаведнасці з новымі правіламі, яны мусяць пісацца з вялікай літары), перш чым займацца цэрквамі, бо яны (дзяржаўныя пасады) сустракаюцца значна часцей. Для мяне царква — будынак, а Царква — арганізацыя. Гэта практыка існуе ва ўсіх нармальных мовах, за выключэннем пацярпелых ад палітыкі савецкага атэізму, які рабіў з цэркваў склады, пуні, спартовыя залы і кінатэатры, таму я дапушчаю тое, што ў нашай мове назвы рэлігійнай арганізацыі так і не прапісалі з вялікіх літар. Калі можаце, пакіньце, калі ласка, вялікія літары ў цэрквах. Гэта проста маё асабістае пажаданне. Я разумею, што, у адпаведнасці з правіламі, вялікіх літар там можа не быць, а, напэўна, яны там і не дапускаюцца. Ну, зрэшты, перасылкі жа стаяць са ўсіх варыянтаў. Калі Вы будзеце цвёрда ўпэўненыя, што для праекта будзе лепей пісаць назвы цэркваў з маленькіх літар, я не буду Вам перашкаджаць, адно што папрашу вылучыць вялікай літарай першае слова (Рымска-каталіцкая, Руская праваслаўная, Праваслаўная грузінская і г. д.), бо, у адпаведнасці з правіламі, першае слова ў назве любой арганізацыі пачынаецца з вялікай літары. Што скажаце ў выніку? Якое рашэнне прыміце? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:19, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Я лічу, што Вы не маеце правоў змяняць правілы мовы. --Einimi (размовы) 18:53, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Я іх не змяняю. Вы не адказалі на пытанне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:56, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Калі Вам важна маё меркаванне, то я ўвогуле супраць напісання вялікіх літар. Але калі падаваць царкву як арганізацыю, тады я ўмываю рукі: у дадзеным выпадку першае слова павінна пісацца з вялікай літары. --Einimi (размовы) 19:03, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Дзіўна... Я наадварот за пашырэнне. Бо ёсць варыятыўныя нюансы: напрыклад, слова «Творца» пра Бога мусіць пісацца з вялікай літары, калі замяшчае слова «Бог»: "Ён убачыў Творцу і ўпаў долу". У той жа момант, калі гутарка вядзецца пра функцыі Бога як таго, хто стварае, слова пішацца з маленькай літары. Аналагічная блытаніна са словам "С(с)абор" у Сусветных С(с)аборах: калі іх разглядаць як органы дзяржаўнай улады Ватыкана, яны мусяць пісацца з вялікіх літар. Калі жа глядзець на іх глабальней і ў прамым значэнні, то з маленькай... Я заўжды пішу ўсё з вялікай, бо сядзець і разважаць над усім даволі цяжка менавіта з прычыны няпэўнасці значэнняў. Калі Вам цікавая тэма рэлігіі, запрашаю Вас на форум: там як раз абмяркоўваецца пытання наймення артыкулаў пра біблейскіх дзеячаў у адпаведнасці з адной крыніцай (а не кашай са ўсіх, як зараз). Ваша меркаванне важнае для нас. Дарэчы, можаце заняцца пераносам катэгорый і артыкулаў пра цэрквы, калі жадаеце. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:09, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Я ўдзячны Вам за прапанову, але тэма рэлігіі мне не цікава. Па-першае, наконт творца: у дадзеным выпадку як раз гаворыцца аб Боге як аб тым, хто стварыў, таму з маленькай літары. Па-другое: чаму ў артыкуле пададзена інфармацыя толькі з боку каталіцкай царквы? Дзе ж астатнія? Разумею, што гэта не датычыцца менавіта Вас, але калі Вы цікавіцеся рэлігіяй, чаму б не дадаць яшчэ? Па-трэцяе: пра тых, хто супраць больш-менш сказана, а пра тых, хто за (прыхільнікі чайлдфры, антынаталізму, VHEMT і г.д.) — не? Несправядліва. Увогуле артыкул не нейтральны, на мой погляд. --Einimi (размовы) 19:24, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Ну правілы даюць абстрактна "імёны Бога або словы, якія іх замяшчаюць", таму пытанне цяжкае. Думаю, у нашым раздзеле ніхто, акрамя мяне, не зможа напісаць артыкул пра аборты на залатую зорку, бо, наколькі я ведаю, я тут адзін прафесійна да гэтага далучаны... Вы мяркуеце, што яго трэба напісаць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:44, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Я Вам дапамагу. Але па-першае: не маглі б Вы мне дапамагчы вось гэта давесці да выдатнага спісу? Паспрабуем папрацаваць у тандэме. --Einimi (размовы) 19:48, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Я люблю ўзнагароды. Дапамагу. У прынцыпе ён амаль дасканалы выдатны спіс. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:14, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Добра. План работ такі: трэба дапісаць аб юбілейных медалях, ганаровых званнях і праверыць наконт арфаграфічных, граматычных і пунктуацыйных памылак. --Einimi (размовы) 21:43, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Колькасць абортаў правіць

У медыцыне прынята лічыць колькасць абортаў на 100 родаў, а не на 100 цяжарнасцей. Так як далёка не кожная цяжарнасць завяршаецца родамі, то колькасць абортаў абсалютна рэальна можа складаць і 150, і 200, і тэарэтычна нават 1000 на 100 родаў. Дапусцім, былі 500 цяжарных жанчын, з якіх 300 зрабілі аборты, а 200 нарадзілі. Колькасць абортаў будзе складаць 150 абортаў на 100 родаў. У артыкуле "Аборт" не было памылкі друку. З падзякай за Вашу руплівую працу, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:51, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Вы мяне не зразумелі. Я надрукаваў усё без сарказму ўвогуле. І мне такая форма хамства не ўласцівая. Я проста вырашыў растлумачыць Вам, як яно лічыцца, бо ў маёц медыцынскай кар'еры Вы далёка не першы чалавек, якога здзіўляе методыка падліку колькасці абортаў. Я зараз перачытваю і не разумею, дзе Вы ўбачылі сарказм... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:58, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Гледзячы на нашы мінулыя размовы, я вырашыў, што фраза «З падзякай за Вашу руплівую працу» сказана з сарказмам у мой бок. Рад, калі гэта не так. --Einimi (размовы) 17:32, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Кааперацыя правіць

Калі Вы маеце акаўнт у Skype, праз яго будзе прасцей абмяркоўваць пытанні. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:39, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Тады я выкажу свае думкі на старонцы размоў да чарнавіка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:16, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць
Канешне. --Einimi (размовы) 22:17, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Салігорскія ліцэі правіць

Так як Вы падалі пра сябе на асабістай старонцы даволі мала інфармацыі, мне цяжка ўявіць Вашы прафесійныя сферы і ўзрост… Таму, проста раблю здагадку, Вы, магчыма, маглі не ведаць, што год ці два таму словам «ліцэй» сталі называць банальную ПТВ. Проста да слова пра праўкі ў Салігорску. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:25, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Для мяне ПТВ так і засталіся ПТВ, першы раз чую, што іх называюць ліцэямі. --Einimi (размовы) 13:04, 1 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Да таго ж, там ужо напісана аб ПТВ (каледжах). --Einimi (размовы) 13:07, 1 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

"Ё" пад націскам правіць

Калі ласка, прашу не прыбіраць у імёнах націск на "ё", бо, у адрозненні ад рускай мовы, гэта літара далёка не заўсёды знаходзіцца пад націскам. Напрыклад, слова «радыётэхніка». Акрамя таго, у неславянскіх імёнах націскі ўвогуле могуць быць любымі. Дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:07, 1 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Праўка правіць

Шаноўны спадар Einimi. Прабачце, але я настойваю на сваім варыянце, таму што так занадта закручана атрымліваецца. Там у двух сказах перададзена ўся сутнасць справы.
Проста «як мяркуецца» — кім мяркуецца? Расследванне ўжо скончана, а пра розныя тэорыі там таксама напісана — гэта асобная тэма. --Kalinowski (размовы) 23:25, 18 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

  • Мяркуецца сусветнай супольнасцю, 70% амерыканцаў не лічаць Освальда забойцам. А вы ж яго без суда і следства запісваеце ў злачынцы, ну нельга ж так: ён падазронны, але віна яго не даказана. --Einimi (размовы) 23:36, 18 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
«сусветная супольнасць» не з'яўляецца кампетэнтным органам у расследваннях злачынстваў.
«70% амерыканцаў не лічаць» — гэта сацыялагічнае пытанне, яно таксама не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай.
Я прашу, не трэба правакаваць, калі ласка, спадар Einimi. Я не без следства запісваю ў злачынцы, следства было праведзена ўсімі кампетэнтнымі органамі, і пра гэта напісана: «было пацверджана федэральным бюро расследванняў (англ.: Federal Bureau of Investigation (FBI)) і Камісіяй Уорэна (англ.: Warren Commission), а таксама прызнана Спецыяльным камітэтам палаты прадстаўнікоў па справах забойстваў (англ.: United States House Select Committee on Assassinations (HSCA))». Пра альтэрнатыўныя тэорыі напісана таксама. Я гэтыя сказы спецыяльна ўзяў даслоўна з англійскай вікіпедыі, дзе артыкул пра Кенэдзі мае статус добрага. І я заклікаю Вас не ствараць з Вікіпедыі жоўтую прэсу. --Kalinowski (размовы) 00:04, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Фінскі заліў правіць

Вычытаны. На будучыню прашу Вас даваць на рэцэнзію ўжо напісаны цалкам артыкул, а не пачатак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:34, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Мне прасцей вычытваць гатовае. Акрамя карактэрскай працы, я пішу свае артыкулы. Таму прасцей праводзіць карэкцыю ад пачатку да канца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:58, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Граматычны слоўнік назоўніка правіць

Вельмі раю яго Вам, бо Вы маеце пэўныя праблемы з канчаткамі ў родным склоне. Слоўнік прыводзіць канчаткі большасці назоўнікаў беларускай мовы, прычым, калі ёсць пэўная варыятыўнасць, ён пра гэта паведамляе (для прыкладу ўвядзіце слова «мозг»). Вось спасылка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:08, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

  • Дык чаму комплексу, калі гэта канкрэтны прадмет? Калі браць комплекс як абстрактнае паняцце, напрыклад, комплекс мерапрыемстваў, тады так, -у, а ў дадзеным выпадку мусіць быць -а, як мне здаецца, т.я. гэта канкрэтны комплекс, не абстрактны. --Einimi (размовы) 13:13, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Назоўнік "комплекс" скланяецца адным канкрэтным чынам (комплексу), і гэта не залежыць ад яго канкрэтнасці ці абстрактнасці. Гэтак жа сама і назоўнік "шэраг" мае ў родным склоне канчатак "а" (шэрага), прычым гэта, зноў жа, не залежыць ад канкрэтнасці ці абстрактнасці. Тое, пра што Вы кажаце, тычыцца, хіба што, толькі гатункаў ежы: "было многа хлебу ў краіне", "дай мне кавалак хлеба". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:58, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Ну добра. Усім уласціва памыляцца пры вывучэнні моў. --Einimi (размовы) 16:06, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Я Вас не крытыкую і не асуджаю. Проста хачу, каб Ваша пісьменнасць павысілася. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:03, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Дык мне таго ж хочацца, я вас таксама не крытыкую, наадварот, вельмі вам удзячны. Проста мне цяжка зараз, бо я ўсё жыццё размаўляю па-руску. --Einimi (размовы) 21:39, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Einimi/Архіў»