Вітанкі правіць

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне: правіць

  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм атамнай фізікі
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету зваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі: правіць

  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.

--Svetit (размовы) 12:29, 26 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Калі зробіш заданне... правіць

Можна будзе прыйсці на залік у аўторак а 13.20, 515а.

Ці задаць пытанні па таму, што трэба дарабіць.--Svetit (размовы) 11:42, 16 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Бораўская мадэль атама ёсць ужо тут. --JerzyKundrat (размовы) 19:39, 17 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Бароўская мадэль атама правіць

   Бораўская мадэль атама (Мадэль Бора) — мадэль атама , прапанаваная Нільсенам Борам у 1913 г. За аснову ён узяў планетарную мадэль атама , вылучаную Рэзерфордам . Аднак, з  гледжання класічнай электрадынамікі, электрон у мадэлі Рэзерфорда,рухаючыся вакол ядра,павінен быў бы выпраменьваць энергію бесперапынна і вельмі хутка і,страціўшы яе,зваліцца на ядро.Каб пераадолець гэтую праблему,Бор увёў дапушчэнне, сутнасць якога заключаецца ў тым, што электроны ў атаме могуць рухацца толькі па пэўных (стацыянарных) арбітах,знаходзячыся на якіх яны не выпраменьваюць энергію,а выпраменьванне або паглынанне адбываецца толькі ў момант пераходу з адной арбіты на іншую.
  Выкарыстоўваючы гэта дапушчэнне і законы класічнай механікі,а менавіта роўнасць сілы прыцягнення электрона з боку ядра і цэнтрабежнай сілы,якая дзейнічае на электрон,які верціцца,ён атрымаў наступныя значэнні для радыўсу стацыянарнай арбіты Rn і энергіі En, якія знаходзіцца на гэтай арбіце электрона:

https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/3c3ecebbcdeaaee710468ae667e810df9fa74971

  Тут  m — маса электрона,Z — колькасць пратонаў у ядры, ε — электрычная пастаянная, e — зарад электрона.
 Менавіта такі выраз для энергіі можна атрымаць,ужываючы Ураўненне Шродзінгера  ў задачы аб руху электрона ў цэнтральным кулонаўскімі поле.

[1]

  1. [Борн М. Атомная физика, 2-е изд., М.:Мир,1967.- 493с.]