Размовы з удзельнікам:Yury Tarasievich/Архіў/2007-12

Дзякуй за заўвагу правіць

Дзякуй за заўвагу наконт артыкулу. Але мне здаецца, што артыкул пра ВКЛ трэба было б зрабiць пабольш. Паглядзiце пра ВКЛ у Литоўскай ВП, Польскай. А ў нас што? --Яўген Літвін 16:51, 22 Лістапад 2007 (UTC)

Пэўна ж, што трэба больш! Але не механічным нарошчваннем аб'ёму, а нарошчваннем індэкснага матэрыялу, да якога будуць далучацца больш вузка-тэматычныя артыкулы. З дапамогай такой структуры будзе і прасцей шукацца, і прасцей працаваць рэдактарам. Прынамсі, такое маё вельмі моцнае перакананне. Yury Tarasievich 17:06, 22 Лістапад 2007 (UTC)

Добра, зразумеў. А якія спасылкі трэба рабіць, калі на беларускай мове, інфармацыі не існуе? Даваць спасылкі на іншаземныя сайты? Яшчэ раз дзякуй вялікі.--Яўген Літвін 17:57, 27 Лістапад 2007 (UTC)

Калі вы тое самі прачыталі і выкарысталі, і калі крыніца салідная (у кантэксце апісванай тэмы), то на якой хочаце мове. :)) Галоўнае ў кампіляцыйных рэсурсах адносна складаных пытанняў — бачыць атрыбуцыю, то бо аўтарства, кожнай істотнай часткі складанкі. І дарэчы, адносна новай беларускай гістарыяграфіі ўтварэння ВКЛ, то моцна раю аглядны раздзел манаграфіі Краўцэвіча. А я то проста не паспеў апрацаваць яе адпаведны раздзел дарэшты. Yury Tarasievich 18:42, 27 Лістапад 2007 (UTC)

Табліцы правіць

Можна даведацца, чаму звычайныя табліцы Вікіпедыі ({| .... |}) не маюць рамак. І як зрабіць ім рамкі, і ці магчыма гэта ўвогуле? --Andysoft 09:22, 1 Чэрвень 2007 (UTC) Клас у аркушы css такі, што без рамак. Звычайна, калі хочуць стандартын клас з рамкамі, бяруць гэты: {| class="toc". Yury Tarasievich 09:32, 1 Чэрвень 2007 (UTC)

а якія яшчэ ёсць класы табліц і дзе можна паглядзець іх поўны спіс?--Andysoft 09:39, 1 Чэрвень 2007 (UTC)
Не ведаю, ці дзе існуюць тлумачэнні, а так, то ўсе класы ў monobook.css і тым, што з яго адкрываецца. Yury Tarasievich 09:40, 1 Чэрвень 2007 (UTC)

Thank you very much :-) (User:Elya) --80.135.194.44 21:10, 12 Чэрвень 2007 (UTC)

I need help правіць

Hi Yuri! I have a parody of the soviet anthem, and I want a translation to belarrusian. Can you make it to me, please? Thanks! Sergii-rachmonov 18:30, 15 Чэрвень 2007 (UTC)

Do you can't? Sergii-rachmonov 12:34, 17 Чэрвень 2007 (UTC)
And I'm sorry if you feel offended, it was not my intention! I love all slavic people. Sergii-rachmonov 01:26, 19 Чэрвень 2007 (UTC)

Proszę mi pomóc włożyć szablon do "wieży babel", mówiący o dobrej znajomości języka niemieckiego "de-1". Zależy mi również na szacie graficznej strony a nie na jakichś niedoróbkach. Zgóry dziękuję i pozdrawiam.--Wladyslaw Golinski 08:46, 19 Чэрвень 2007 (UTC)

Bardzo dziękuję, na razie. Jak kupię sobie odpowiednie oprogramowanie to częściej będę zawracał głowę. Na razie się rozejżę na Waszej Wikipedii. Czytać mogę. Jeszcze raz dziękuję. Pozdrowienia.--Wladyslaw Golinski 14:50, 19 Чэрвень 2007 (UTC)

Kategoria: pl правіць

Dlaczego tylko my dwaj jesteśmy w kategorii? Na innych Wikipediach jest to rzecz nie do pomyślenia. Nawet w chińskiej. Pozdrawiam.--Wladyslaw Golinski 21:09, 20 Чэрвень 2007 (UTC)

Could you please help write a stub http://be.wikipedia.org/wiki/Auckland_Grammar_School - just a few sentences based on http://en.wikipedia.org/wiki/Auckland_Grammar_School? Only 2-5 sentences enough. Please. --Per Angusta 21:35, 22 Чэрвень 2007 (UTC)

Як Вы ставіцеся да таго, каб пачаць прасоўваць нашу Вікі ў беларускай інтэрнет-прасторы, напрыклад, завесці тэму аб ёй на форумах ТУТ.бая. Бо мы ў двух-чатырох мала што наробім. Праўда, магчыма, што напачатку наплыве рознага - трэба будзе пільнаваць, але пена сыйдзе, а хто насамрэч зацікавіцца - застанецца. Не ведаю ці варта паліставацца з факультэтамі/кафедрамі беларусістыкі/славістыкі ў замежных ўніверсітэтах (у тых дзе вывучаюць бел.мову)... --MaximLitvin 11:36, 16 Ліпень 2007 (UTC)

Вядома ж, я "за", і раней быў за, і ўжо думаў як рэалізаваць -- найперш так, што рэкламавацца ў масавых СМІ з чытачамі, якія ўваходзяць у верагодны кантынгент (СБ, Звязда, Наша слова, верагодна, Настаўніцкая газета, тутбай, электронныя ўваходы рэгіянальных газет), з талковым і ясным тэкстам, пазіцыянучыся як народны праект, у якім "можа кожны", бо неасвоены акіян ведаў, нефармальны праект але без палітыкі, затое вітаюцца эрудыцыя, акуратнасць, узважанасць і г.д.
Спадзяюся, што зразумела, чаму пра РС, НН і пакі і пакі можна спакойна забыцца.
Але! наўрад ці мы можам з чыстым сумленнем заклікаць людзей скакаць праз такую высокую планку, якой з'яўляецца засваенне вікі-тэхналогіі і вікіпедыя-працэсу, ды яшчэ без належнай колькасці метадычных навучальных матэрыялаў. Людзі ведаюць матэрыял, але не ведаюць, "як пачаць" -- і практычна нішто ў нас у гэтым не дапамагае.
Вось на гэта і трэба звярнуць увагу зараз, пакуль лета, і людзей на месцах няма. Yury Tarasievich 12:52, 16 Ліпень 2007 (UTC)
P.S. Зірніце ў Беларусах, у размове. Yury Tarasievich 12:52, 16 Ліпень 2007 (UTC)
Нічога няма ў размовах Беларусаў і Беларусі, але Вашую думку паразумеў. --MaximLitvin 16:43, 16 Ліпень 2007 (UTC)
ОК. А што з маім пытаннем у размовах да Беларусаў (яно там такі ёсць)? Yury Tarasievich 20:55, 16 Ліпень 2007 (UTC)

Здравствуйте. 1)Хочу перевести статью с русской википедии (а именно: Пётр I Великий). Как мне сделать перенаправление например с "Пётр I"? 2)Как мне "занять определенную тему", чтобы несколько человек не создавали в одно и то же время статью на одну и ту же тему?

Нужно создать статью Пётр I и вместо содержания в ней поставить #REDIRECT [[Пётр I Вялікі]]. ИМХО в названиях статей следует избегать эпитетов, а уже в содержании указать, что титул "Великий" и "отец Отечетсва" ему был присвое сенатом в 1721 году вместе с титулом императора. --MaximLitvin 15:22, 28 Ліпень 2007 (UTC)
Понятно. Как тогда мне сейчас поменять название статьи на "Пётр I Аляксеевіч"?
А зачем "Пётр I Аляксеевіч", просто "Пётр I", т.к. думаю не скоро у нас появятся статьи о кипрских королях :) Для того, чтобы перенести статью воспользуйтесь закладкой "перанесці" (она вверху страніцы). --MaximLitvin 16:51, 28 Ліпень 2007 (UTC)
Закладачка "перанесці" робіць тое, што трэба -- з-пад адной назвы пераносіць пад новую. Такую аперацыю можа рабіць кожны самастойна. У артыкуле пад старай назвай пры гэтым аўтаматычна застаецца перасылка на артыкул з новай назвай.
Потым можна той артыкул, што з непатрэбнай назвай, памеціць шаблонам "выдаліць". Yury Tarasievich 16:59, 28 Ліпень 2007 (UTC)
І заўвага пра лішнясць "Аляксеевіча" у назве артыкула таксама правільная, толькі прапаную зрабіць як з папамі рымскімі — "Пётр I, імператар расійскі". Yury Tarasievich 16:59, 28 Ліпень 2007 (UTC)

Прывітанне. У мяне пытанне: чаму "Катэгорыі" залазяць на тэкст? І чаму некаторыя ссылкі не хочуць быць ссылкамі:) У двайныя квадратныя скобкі застаюцца.

Неяк не бачу, дзе праблема? Здаецца, нармальныя катэгорыі? І спасылкі не бачу, дзе дрэнна? Удакладніце, калі ласка.
А артыкул тытанічны, матэрыялу ў ім на 5 ці 6 артыкулаў. :) Толькі паглядзіце, ужо ёсць Паўночная вайна 1700-1721, так што дубляваць чыта пра вайну ў арт-ле пра Пятра хіба не мае сэнсу. Yury Tarasievich 20:59, 1 Жнівень 2007 (UTC)
Але я ж напісаў: "Асноўны артыкул: Паўночная вайна". Там жа коратка :)
Можна яшчэ карацей і без дубляў.. :)) Я разумею, што перакладаеце, дык пакуль дапісвайце, а потым пагамонім, як нам усё дарэчна выкарыстаць. Там ужо зараз бачу пра пацешныя палкі, якія без праблем вынясуцца ў асобны артыкул, па азоўскіх паходах.
Ага, вось што хацеў падказаць: у размоўных старонках подпіс ставіцца дапісваннем пасля сваёй рэплікі 4 цільдак, вось так: ~~~~. Пры запісванні гэта ператворыцца ў подпіс і час рэплікі. Yury Tarasievich 22:08, 1 Жнівень 2007 (UTC)

Кл, паглядзіце на накіды гарадоў правіць

Падрыхтаваў накіды для ўсіх бел. гарадоў (~100), вось узор г. абл. падпарадкавання - Горад Ашмяны, а вось г. раён. падпарадкавання - Горад Белаазёрск. Мо будуць у Вас якія заўвагі, калі не, то буду закідваць іх сюды. Яшчэ пытанне з катыгорыямі, напрыклад, Жодзіна - горад абл. падпарадкавання, ці улучаць яго у катэгорыю гарадоў Мінскага раёна або толькі ў катэгорыю Мінскай вобласці (як яно і ёсць)? Ці той жа Мінск, улучаць яго ў катэгорыю гарадоў Мінскай вобласці і Мінскага раёна або як? Якое ваша меркаванне. --MaximLitvin 20:30, 3 Жнівень 2007 (UTC)

Выдатна, вось якое меркаванне. :) Адно што пісаць верхнім рэгістрам не трэба было, шаблон "вызн" самастойна гэта робіць, ён так і задумваўся, каб даць свабоду манёўру пры афармленні... Але гэта малаважна.
Катэгорыі. Мяркую, што горад пішам у "сам горад", ва "усе гарады краіны" і ў "гарады адм.адзінкі прамой" (вобласць) і "адм.адзінкі непасрэднай" (раён). Іначай кажучы, арыентавацца не на фармальную прыкмету, а на чалавечы фактар — змяшчаць інф-ю туды, дзе могуць яе чакаць. Не бачу, каб такая методыка чаму пашкодзіла?.. Yury Tarasievich 21:31, 3 Жнівень 2007 (UTC)
Тымчасам я дапрацоўваю нашы асноўныя шаблоны — нічога радыкальнага, толькі вычыстка, і артаганальнасць. Yury Tarasievich 21:31, 3 Жнівень 2007 (UTC)
Ок, толькі, ці варта адразу для ўсіх гарадоў ствараць катэгорыю "сам горад"? Пра тое, што і як улучаць у шаблоны адм. адзінак абмяркуем пазней. --MaximLitvin 22:01, 3 Жнівень 2007 (UTC)
Як будзе аўта-упіс вялікай колькасці адразу, то пэўна ж трэба і "сам горад". Усё роўна "ан мас" існуе думка, што такая катэгорыя неабходная, ды гэта і правільна, калі пісаць пра асобныя існасці ў архітэктуры, вытворчасці або пра футб. клубы.
Пра чужаземныя і колішнія адм. дзяленні таксама варта памятаць. Yury Tarasievich 06:38, 4 Жнівень 2007 (UTC)

Сіхатэ-Алінь правіць

Скажыце, а што такое "горны край"? Я такога тэрміна не сустракаў у геаграфічнай літаратуры. --Alexander Amelchenko 10:31, 14 Жнівень 2007 (UTC)

Так у артыкуле БСЭ вызначана — "горная страна". Думаю, адсюль і Максімава пытанне. Зараз слоўнікаў пад рукой няма, не праверу. Yury Tarasievich 10:54, 14 Жнівень 2007 (UTC)
Вось што там маецца на ўвазе. Фізіка-геаграфічная страна, г. зн. адзінка фізіка-геаграфічнага падзелу. І горы Сіхатэ-Алінь, як і Каўказскія горы, Уральскія з'яўляюццы фізіка-геаграфічнымі странамі (не бачыў гэты тэрмін па-беларуску). Што ім не перашкаджае быць гарамі.--Alexander Amelchenko 11:04, 14 Жнівень 2007 (UTC)
Мо і памыляюся, але "горная краіна" - тэрмін асобны ад "страна физико-географическая" [1], канешне яны таксама горы, але "горная краіна" гэта іх характэрыстыка. --MaximLitvin 11:27, 14 Жнівень 2007 (UTC)
В этой статье, вами приведённой, "горные страны" и "горы" являются синонимами. Кроме того, обратите внимание на определение горной страны в вашей ссылке: "участки земной поверхности, высоко поднятые над прилегающими равнинами и обнаруживающие внутри себя значительные и резкие колебания высот". Это и есть горы. Вот тут ссылка где Сихотэ-Алинь именуют горным хребтом: [2], а вот -- где горами [3]. На этот хребет или горы (что в данном случае одинаково) являются горной страной. При этом оставаясь горами.--Alexander Amelchenko 11:44, 14 Жнівень 2007 (UTC)

Hi, I saw someone had create this article. I work on this project since one year and on other oboists and composers project. I didn't know why this article had been filed in French without translation. It does exist in English. Are you able to translate it from English to your language? Thanks. You can let my a message on my french wiki box Lutralutra.fr Regards L.L. from France 13:42, 17 Жнівень 2007 (CEST)

Thanks for your fast reply. I think that's a good idea. If you want you can also translate these two composers Edwin Carr and Geoffrey Grey. There are such good and friend of this musician. Yours L.L. from France 15:12, 17 Жнівень 2007 (CEST)

Прапануе нешта загрузіць... правіць

...з "Апошніх змен", а націскаючы на "Супольнасці" трапляешь у "Апошнія змены". Нехта, відаць, шкоду зрабіў. --MaximLitvin 14:42, 20 Жнівень 2007 (UTC)

Інфармацыйнае паведамленне правіць

17-18 кастрычніка ў г. Санкт-Пецярбурзе адбудзецца ВікіКанферэнцыя, прысвечаная праблемам развіцця Вікіпедыі. На канферэнцыю запрашаюцца ўсе ўдзельнікі рускамоўнага раздзелу, іншых раздзелаў і братэрскіх праектаў. Плануецца выступ удзельнікаў з дакладамі, правядзенне круглых сталоў і іншыя мерапрыемствы. Больш поўную інфармацыю вы можаце атрымаць на старонцы Рускай Вікіпедыі [4], альбо ў удзельніка Кандрацьеў, альбо па электроннай пошце ancondratyev__peterlink.ru.

Вызначыцца з удзелам і інфармаваць аб гэтым аргкамітэт (па любым з паказаных варыянтаў сувязі) пажадана да 4 верасня. Просьба распаўсюдзіць гэтую іифармацыю сярод удзельнікаў гэтага раздзелу.

--Alexander Amelchenko 11:15, 30 Жнівень 2007 (UTC)

Чыталі? правіць

http://nn.by/index.php?c=ar&i=11177 Нарэшце і ім думка прыйшла, доўга ішла, але нарэшце дайшла. --MaximLitvin 07:42, 31 Жнівень 2007 (UTC)

Дакладней, не ім, а Дубаўцу. Дый тое ці не апартунізм... Скіраваў разгорнуты каментар "ўэб-рэдактару", пабачым, колькі з яго пусцяць у эфір — калі наогул пакажуць. Yury Tarasievich 09:06, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Паставілі цалкам. Але думаю, што час на пісанне тэксціку патрачаны дарэмна.
А наогул, я НН не чытаю. Калі будзеце бачыць яшчэ што цікавае, дзяліцеся, калі ласка... Yury Tarasievich 09:19, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Дык во нядаўна і Тарас пісаў наконт таго, што "клясычны" правапіс з'явіўся не ў час і адно толькі замінае. Вось тут: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=10978 Mienski 09:25, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Так, апошнім часам нешта здарылася, во Рацыя перайшла на наркамаўку. --MaximLitvin 09:37, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Гой, праўдачкі?:) Мабыць, хтось штось ушчаміў ды не вышчаміў...
Але ж знаходзяцца "разумнікі", па сумяшчальніцтве змагары: http://community.livejournal.com/by_mova/279239.html?thread=2870215#t2870215 Смех, дый годзе. Mienski 09:49, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Даў рэпліку і да другога лінку. Людзі ледзьве навучыліся "трох гістарычных акордаў", і адразу бяруцца ніяк не менш а толькі за рэфармаванне правапісу. Нашто там тыя акадэмікі, гэта ўсё царскі рэжым прыдумаў, тым, хто "палітычна-правільны" (бачылі ў каментарах да 2-га?) і "этычны", такія тонкасці навукі (або правасуддзя і г.д. і г.д.) ні да чаго. Yury Tarasievich 10:20, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Ужо не кідайце больш лінкаў, а то я спакушаюся адказваць, а сапраўдная справа не робіцца... :)) У ЖЖ то хіба так можна б заўважыць, што вось такі дробны тарашкевіцкі тэрор (пішы з мякказнакам, а то не дамо гранту! іначай кніга не выйдзе! не трапіш у дэлегацыю!) і спрычыніўся да адыходу значнай людзей ад мовы ў 1990-х, якія сімпатызавалі мове за ўціск на яе — кароль выявіўся голым. Вось гэта был такая страта, што ці адробім калі??... Yury Tarasievich 10:25, 31 Жнівень 2007 (UTC)

Could you help translate this? правіць

Hi there, i'm having a problem and I hope you can help me with it. I'm a member for the Dutch Wikipedia and we're having difficulty translating "Центральноберезинскaя равнинa". I understand you don't speak Dutch, but it would be very helpfull if you could translate this to English. Thank you very much. Greetings 129.125.165.204 13:35, 31 Жнівень 2007 (UTC)

That would translate (possibly incorr. orthographically) "Central Beresina plain", meaning "the plain pertaining to/collocated with the central part of Beresina River". Yury Tarasievich 13:38, 31 Жнівень 2007 (UTC)
Thank you very much, it was quite helpfull. 129.125.165.204 13:40, 31 Жнівень 2007 (UTC)

Пытанне правіць

А ці не ведаеце вы чаму на галоўнай старонцы Вікіпедыі [5] фігуруе абражальная мянушка белорускай мовы? --Alexander Amelchenko 12:57, 1 Верасень 2007 (UTC)

Зроблены парадак. Дзякуй! Yury Tarasievich 12:33, 2 Верасень 2007 (UTC)

Hello, я ответил там и подал запрос на мету --Александрит 13:11, 14 Верасень 2007 (UTC)

Хорошо. Что-либо требуется от меня прямо сейчас? Yury Tarasievich 15:19, 14 Верасень 2007 (UTC)
Ровным счётом ничего. Просто ответил Вам, т.к. Вы задали вопрос на той странице --Александрит 17:13, 14 Верасень 2007 (UTC)
ОК. Вопрос под контролем. :) Yury Tarasievich 17:19, 14 Верасень 2007 (UTC)

Возможно, Вы в курсе, что WMF собирает пожертвования для дальнейшего финансирования всех наших проектов. Несколько Википедий только что начали показывать сообщение по этому поводу на сайт-ноутисе. Например, можете посмотреть на любой странице pms.wikipedia.org или nap.wikipedia.org

Текст, показанный в ноутисе:

{{FeaturedWikipedian 16 04 17}} Give the gift of knowledge by to Wikipedia.

Разумеется, с переводом на местный язык. Для работы ноутиса нужно ботами создать несколько сотен шаблонов. Боты есть, если Вы решите принимать участие, от Вас по этому поводу никакой работы не требуется.

Будем очень благодарны, если Ваш проект будет принимать те же меры. Для контактов на русском языке можете пользоваться моими страницами на ПМС (лучше е-mail высылайте оттуда, нежели оставлять сообщения, к сожалению, времени для чтения у меня очень мало). Для непосредственного контакта с офицером ВМФ, который организовывает собрание пожертвований, можете писать на английском, немецком, неаполитанском или итальянском языке к SabineCretella.

К тому же, будем очень благодарны всем, кто захочет себя сфотографировать с каким-либо лозунгом о википедии и поставить свою фотографию на http://commons.wikimedia.org/wiki/Category:WikiLove_2007 Было бы очень приятно показать по всему миру и лозунги на Вашем языке.

Оттуда фотографии будут показаны на всех википедиях, принимающих участие в мероприятии. Спасибо за внимание! Bèrto 'd Sera --91.124.239.42 17:22, 22 Верасень 2007 (UTC)

Артыкул-дублікат правіць

Сапраўдная царква Ісуса і Сапраўдная Царква Ісуса ідэнтычныя. Трэба адзін замяніць рэдырэктам AntonBryl 16:17, 28 Верасень 2007 (UTC)

Бачу, і зараз зраблю, а наогул, то такія непрынцыповыя рэчы можа рабіць кожны... Yury Tarasievich 16:44, 28 Верасень 2007 (UTC)

Шаблон:Горад правіць

А чаго большая частка пунктаў гэтага шаблона не адлюстроўваецца?--Alexander Amelchenko 07:47, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)

Так, параметры захоўваюцца, але не паказваюцца. Мянялі ж не так даўно структуру ў шаблоне, і не ўся функцыянальнасць перанесена. Yury Tarasievich 08:26, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)

Люднасць правіць

У дадзеным выпадку прымяняецца тэрмін "люднасць". [6], [7], [8], [9], [10] (апошняя спасылка менавіта адлюстроўвае пунсоны, як адлюстраванне люднасці [хоць і не трэба забываць, што у перапісы 1897 года беларусы лічыліся часткай рускага народа і сыходзячы з гэтага даваліся адказы]) і інш. Можаце спытаць у JerzyKundrat'а. Ён ведае. Яшчэ: а што на беларускую мову "искажения" і "изменения" перакладаюцца адналькава (гэта датычыцца артыкула анамарфоза)? На мой погляд сэнс гэтых словаў даволі розны. І яшчэ пытанні: 1) як правільна - "адміністратыўны" ці "адміністрацыйны". 2) Як карэктна перакладаецца "постаці"? --Alexander Amelchenko 21:18, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)

а) "Людность" як колькасць гэта, вядома ж, "насельніцтва" як колькасць
б) колькі ведаю, "искажения" і "изменения" суадносяцца не так, як "скажэнне" (варварызм) і "змяненне", таму апошняе дапушчальна як пераклад "искажения" ў пэўных кантэкстах
в) моўны нарматыў —"адміністратыўны" (варварызм), моўна правільна (пд. напр. праф. Сцяцка) "адміністрацыйны".
г) "постаці" — адно са значэнняў гэта "відные фігуры, деятелі, лічності"; добра стасуецца з усімі відамі дзейнасці і не ўтварае двусэнсоўнасцяў накшталт "беларускія фізікі" або "мовазнаўцы".
--- Yury Tarasievich 22:02, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)
  • Не вельмі зразумеў адказ на першае пытанне. А што такое "варварызм"? І пераклады слова "постаці" на рускую мову няма, такім чынам (адным словам, я маю на ўвазе)? --Alexander Amelchenko 22:17, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)
Вось яшчэ: на мой погляд, изменение - суть любая динамика, а искажение - это именно неправильное отражение действительности. Как в анаморфозах - заведомо неправильно показана площадь стран (калі вы бачылі яе ці ўяўляеце сабе як яна выглядае). --Alexander Amelchenko 22:21, 5 Кастрычнік 2007 (UTC)
Люднасць — рускія слоўнікі апісваюць менавіта тое, што перакладаецца словам насельніцтва ў адным з яго значэнняў.
Варварызмы — дакладнага вызначэння зараз не знайду. Зусім спрошчана, гэта слова, якое парушае моўную сістэму — неіснуючы корань, неўласцівае мове словаўтварэнне і пад. Напр., багата словаў як варварызмы "выкрывае" Сцяцко ў "Культуры мовы".
Постаці — у гэтым сваім сэнсе, магчыма, і не перакладаецца на рускую адным словам. Спадзяюся, гэта не клопат.
Скажэнні — гэта ўсё ж варварызм (структурная калька з рускага іскаженія), хоць і ёсць, напр., у Палітэхнічным слоўніку. Дык мне здалося, што ў гэтым месцы тэксту замена на больш граматнае слова не пашкодзіць. Калі б пісалі пра электроніку, то асцярогся б. Калі моцна перашкаджае — адкатвайце.
Yury Tarasievich 07:57, 6 Кастрычнік 2007 (UTC)

Końskowola - Poland правіць

Could you please write a stub http://be.wikipedia.org/wiki/Ko%C5%84skowola - just a few sentences based on http://ru.wikipedia.org/wiki/Ko%C5%84skowola ? Only 3-5 sentences enough. Please.

P.S. If You do that, please put interwiki link into english version.

Z góry dzięki :)

123owca321 15:14, 13 Кастрычнік 2007 (UTC)


Канскаволя - dziękuję i ja :) Warto dopisać, że w Końskowoli zmarł, został pochowany i upamiętniony (do dziś zachował się pomnik nagrobny) urodzony w Witebsku, a kształcący się w Połocku i Nieświeżu [11] poeta - Franciszek Dionizy Kniaźnin. Bocianski 15:14, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)

Пераклады інтэрфейсу правіць

Ці не падкажаце, дзе шукаць пераклады Вікі-інтэрфейсу? Трэба не для гэтага праекта, але думаю, сістэма мусіць быць такой жа. Можа, ёсць цэнтралізаваны лінк на іх? Дзякуй. Mienski 10:11, 3 Лістапад 2007 (UTC)

А чаму не адразу адсюль: Адмысловае:allmessages. На жаль, дэвелаперы ніяк не зробяць імпарту адсюль у бета-віку [12], дык і я прыпыніў, а то б пераклад быў аўтаматычна ўключаны ў тэхналагічны цыкл выпускаў Mediawiki. І вы б дапамаглі, а то вас не надта відаць. :)) Yury Tarasievich 11:04, 3 Лістапад 2007 (UTC)
Дзякуй:) Мне трэба было проста даведацца адрас гэтай лінкі для іншай, комі, вікіпедыі. Mienski 11:38, 3 Лістапад 2007 (UTC)
А як атрымаць правы на рэдагаванне старонак? Трэба быць адмінам ці што? Mienski 11:47, 3 Лістапад 2007 (UTC)
Ну так, трэба быць адмінам, каб правіць allmessages. Калі ў бета-віцы, то проста — кожны зарэгістраваны. Yury Tarasievich 13:56, 3 Лістапад 2007 (UTC)

Пытанне правіць

Вы англійскую мову ведаеце? А то ч нікак не зразумею, чаго ад мяне жадаюць [13] --Alexander Amelchenko 09:53, 14 Лістапад 2007 (UTC)

Просяць перакласці тэкст на беларускую (рэальна, там трэба адрэдагаваць тэрміны і стыль). Yury Tarasievich 10:41, 14 Лістапад 2007 (UTC)
Гэта тэкст ці то адвенцістаў, ці пяцідзесятнікаў, карацей - сектантаў. Ды й у мяне няма такіх ведаў, каб такія тэксты (з рэлігійнымі тэрмінамі) рэдагаваць. Можа хто іншы... --Alexander Amelchenko 11:03, 14 Лістапад 2007 (UTC)

Відаць мая памылка... правіць

... што пачаў правіць за панам Літвінам, цяжка нават выпрацаваць мадэль паводзін на такія выпадкі, але не хацелася б і страчваць карыстальнікаў праз такое. --MaximLitvin 18:58, 20 Лістапад 2007 (UTC)

Ну, чаму так адразу "памылка"? Гэта, урэшце, вікі-праца. Мне, праўда, думалася, што вы спачатку абставіце тыя догмы заўвагамі, як было зроблена з гарадзенскім князем зроблена, а потым растлумачыце, у чым памылкі. Адзін урок для нас, мяркую, пацверджаны — догмы, нават памылковыя, выкідаць нельга, трэба хоць узгадваць. Гэта раз. І аглядныя артыкулы трэба аснашчваць больш шматлікімі, чым зараз, выхадамі на Гл.далей і Гл. таксама. Гэта два. Yury Tarasievich 19:08, 20 Лістапад 2007 (UTC)
Думаў напісаць заўвагі і было нат пачаў, але вельмі шмат пісаць - часу амаль няма, сканчаецца у мяне зараз падатковая рэвізія, найшлі шмат чаго, але ўсё па за законна. Відаць прыйдзецца пісаць абвяржэнні і ісці ў суд, а не тут заўвагі. Ды і гэта з гарадзенскімі князямі нават блізка не ляжала - чаго толькі каштаваў Міндоўг у Кведлінбурскіх аналах, што дарэчы мяне і раззлавала да белых коней, бо гэта дзікая лухта (ніякія не догмы) няведама адкуль. Карацей, міа кульпа - неяк трэба спакайней і паціху выпраўляць самае дзікае. Пайду нап'юся. --MaximLitvin 20:00, 20 Лістапад 2007 (UTC)
Шкада, што такое ў вас. Магчыма, проста прыйшла ваша чарга падняць бюджэт? Yury Tarasievich 21:50, 20 Лістапад 2007 (UTC)
Падобна на тое. Сёння мяне проста шантажыравалі ў падатковай інспекцыі, казалі што калі мы будзем пісаць абвяржэнне на іхні акт і не заплоцім у бюджэт патрэбную суму "штрафаў", то яны працягнуць тэрмін праверкі ў нас яшчэ дзён на 10, падключаць "ОБЭП" і "УДФР", перарыюць у нас усё, прыпішуць нам супрацоўніцтва з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі і забяруць разоў у 100 болей чым зараз патрабуюць. Я ў іх спытаўся, ці разумеюць яны што ўсе тыя "памылкі" што яны у мяне знайшлі ёсць іх па за законным (хутчэй эа непісьменным) меркаваннем, што ў законе напісана чорным па белым зусім іншае. Яны мне адказалі: "Всё равно мы Вас за сотрудничество с лжепредпринимательскими фирмами с разденем". Хоць і ведаў я, што гэта ўсё хлусня і ні з кім такім мы не супрацоўнічалі і такое супрацоўніцтва трэба яшчэ давесці праз суд, але выйшаў адтуль з калоцячыміся рукамі (каб яны там не бачылі, то абодвумя рукамі трымаўся за патрфель). Мне і зараз вельмі блага, няведаю што рабіць... Навошта я працую, мая праца не мае сэнсу ніякага... --MaximLitvin 20:00, 21 Лістапад 2007 (UTC)
Ну так. Вядома, мне "лёгка збоку казаць", але пастарайцеся як мага хутчэй гэтае стаўленне (трагічнае, праўды шукаць) адкінуць — вам жа будзе лягчэй. Да такіх "стрыжак" у нас варта ставіцца як да стыхійнага бедства — і ў самую першую чаргу захоўваць свой спакой духу. Апроч таго, вельмі немалаважна — у сваіх жа інтарэсах — не выпраменьваць "флюідаў ахвяры". Sapienti sat. Yury Tarasievich 21:32, 21 Лістапад 2007 (UTC)
Максім, не хвалюйцеся, - Юрый мае рацыю. Рабіце спакойна абвяржэнне на іх акт, усе іх пагрозы - ад няўпэўненасці. А калі яны Вам зробяць яшчэ адну "непрыстойную прапанову", - занатуйце яе і перанясіце ў іх кнігу заўваг і прапановаў. Калі яшчэ падмацуеце гэта пісьмовым зваротам у некалькі адрасоў (Міністэрства па падатках і зборах, Пракуратура, Адміністрацыя Прэзідэнта і г.д.) - яны кінуць Вас і будуць занятыя самі сабой. На кожны "ОБЭП" ёсць "МВД", а на "УДФР" - "КГК". Знойдзем управу і на гэтых. Яны хвалююцца не менш за Вас. :) Ivan Sidorsky 08:06, 22 Лістапад 2007 (UTC)
Тут залежыць не толькі ад мяне, сам раблю чарнавікі абвяржэнняў і телефанаваў "каму трэба", колькі ад майго кіраўніцтва - наколькі яно спалохаецца. Пакуль яно мае намер змагацца (прынамсі дамаўляцца, каб суму "штрафаў" панізілі), але ўсё ж вагаецца і я яго разумею. Мяне ж гэтыя таварышы проста падманам аднаго выманілі да сябе і пачалі ў трох душыць, бо бачылі што стаміўся ад гэтага кола бязсонных начэй і часам засяродзіцца нават не магу. --MaximLitvin 09:29, 22 Лістапад 2007 (UTC)
Ну, калі гэтыя байцы не здолелі пабароць стомленага чалавека з хранічным недасыпаннем, то як яны збіраюцца перамагчы ў судзе ці выкруціцца пры праверцы іх сумніўных дзеянняў органамі ўлады? Смела спадзявайцеся на перамогу. Ivan Sidorsky 15:39, 22 Лістапад 2007 (UTC)

Пераклад інтэрфейса Вікі правіць

Скажыце, а ці ёсць у нас якія-небудзь фармальныя правілы ці слоўнік, як перакладаць інтэрфейс. Не хочацца нарабіць трасянкі, але і глядзець кожнага слова ва ўжо перакладзеным таксама неэфектыўна. Ці можа, на край, можна сцягнуць дзесь зрэзак файлаў з перакладамі, каб шукаць grep-ам. Га? Mienski 10:31, 21 Лістапад 2007 (UTC)

А я і сам гляджу ва ўжо перакладзеным. :) Ну якія слоўнікі пры такой (даволі ненавуковай) арганізацыі працы? Дарэчы, мне чамусьці здавалася, што вы хочаце зрабіць больш адкрыты (дзеля ўдзелу) варыянт kamputerm-а. Сам зрэзак атрымаць проста — там недзе ёсць магчымасць экспарту ў PHP і HTML. Yury Tarasievich 11:44, 21 Лістапад 2007 (UTC)
Шчыра, хацелася б мець такі рэсурс, але, аб'ектыўна ацэньваючы свае веды ў Web, магу сказаць, што наўрад ці гэта мне па сілах. Усё ж сістэмнае праграмаванне - гэта зусім не тое... Калі не памыляюся, штосьці падобнае спрабуюць зрабіць зараз на базе i18n.linux.by, але пакуль яшчэ няма нават тэставай платформы.
Экспарт пашукаю. Mienski 12:24, 21 Лістапад 2007 (UTC)

У мяне ёсць прапанова правесці Вікісустрэчу. У нашай Вікіпедыі працуе прыкладна 5 актыўных актывістаў, можна арганізаваць сустрэчу дзесці цераз пару-тройку месяцаў. Напэўна для развіцця нашага праекту гэта можа прынесці толькі карысць. Нішто не перашкаджае дамовіцца за месяц аб даце. Хоць адзін дзень усе нашы ўдзельнікі, напэўа, могуць прысвяціць гэтаму мерапрыемству. Як вам такая ідэя? Тым больш, што у нас не вельмі вялікая краіна у сэнсе праезду на цягніку --Alexander Amelchenko 11:29, 23 Лістапад 2007 (UTC)

Прынцыпова я, вядома, згодны, але, напрыклад, калі ў мяне рэальна атрымаецца выехаць, зараз не скажу. У якасці месца трэба, відаць, Мінск? Yury Tarasievich 11:48, 23 Лістапад 2007 (UTC)
 
Зразумела, ці Мінск, ці Гродна. А па пытанню калі можна выехаць - я ж і прапаную дамаўляцца за доўгі тэрмін - за месяц ці за два. Калі была Вікіканферэнцыя ў Санкт-Пецярбурзе дамаўляліся за два месяцы, але і велічыня Расіі нашмат больш за нашу. Ды і ўдзельнікаў было паболей (вось, фота, нават я там ёсць - А.Сакалоў). --Alexander Amelchenko 12:01, 23 Лістапад 2007 (UTC)
Мне здаецца, што Гродна не вельмі зручна, як і наогул краявыя нашыя гарады, але... Будзем думаць. Yury Tarasievich 13:07, 23 Лістапад 2007 (UTC)

Яшчэ адно правіць

Ці ёсць у нас бюракраты, якія могуць пераіменаваць імя ўдзельніка? --Alexander Amelchenko 11:35, 23 Лістапад 2007 (UTC)

Няма, трэба звяртацца на Мету. Yury Tarasievich 11:44, 23 Лістапад 2007 (UTC)
Дык можно звярнуцца, каб маяю учётную запись пераіменавалі на Аляксандр Сакалоў? Бы то быў партыйны псеўданім--Alexander Amelchenko 12:02, 23 Лістапад 2007 (UTC)
Дык гэта кожны можа сам звяртацца, удзелу адмінаў тут гэтага не трэба. Дарэчы, Медвед мяняў ніка такім чынам. Yury Tarasievich 12:46, 23 Лістапад 2007 (UTC)

Мармоны правіць

Артыкул был абаронены безпадстаўна. А той факт, што вы, карыстуецеся тым, што ніхто, акрамя адміністратара, не можа зараз дапаўняць артыкул, мяняеце яго паводле свайго асабістага разумення, застаўляе лічыць, што вы лічыце Вікіпедыю сваёй уласнасцю. Абавязкі адміністратара ў тым, што ён папярэджвае нарушэнні правіл, а не ў тым, што ён можа рэалізоўваць уласнае меркаванне на выгляд артыкула, забараніў яго рэдакцыю ўсім астатнім. --Аляксандр Сакалоў 12:11, 26 Снежань 2007 (UTC)

Абараніў артыкул я, бо Вы пішыце ў абразлівым тоне і інакш гэтага было не перапыніць. Навошта Вы гэта робіце? Ну ўпісалі крытыку і добра, навошта "дэбілы" і "пачвары", якія не да тэмы тут? --MaximLitvin 12:17, 26 Снежань 2007 (UTC)
Абаранілі вы, а карыстаецеся гэтым не вы. Пра "дэбіла" і "пачвараў" да тэмы, бо гэта ўзгадваецца ў шмат якіх крыніцах у кантэксце мармонаў, а я толькі прывёў звесткі з гэтых крыніц. Факт (наяўнасці ў публікацыях аб мармонах такіх звестак) ёсць, і я не бачу прычын для яго выдалення з артукула. Дарэчы, спарад Юры не только адзін гэты пункт выдаліў, а перавісаў весь раздзел пасодле асабістага меркавання. У будучым попрашу фразы пра абразлівы тон і ім подобныя прыводзіцьтолькі разам з канкрэтнай цытатай з артыкула. --Аляксандр Сакалоў 12:24, 26 Снежань 2007 (UTC)

Не кажыце, чаго не было. Добрая мне ўласнасць, Вікіпедыя. Дужа трэба мне ўвесь дзень нянчыцца з гэтымі мармонамі?

Вы з Каваленкам не спрабуеце дасягнуць кансенсусу — адсутнасці абгрунтаваных пярэчанняў, і я бачу, што канфлікт не сціхае. І вось гэта , як аднаго з адміністратараў раздзелу вельмі нават мой клопат, і мой абавязак спыняць такое. Нічога з вашай каштоўнай інфармацыі не выкінута (апроч уласн.даслед. з англійскага слоўніка), толькі пераведзена ў адпаведнасць са стандартамі Вікіпедыі. Але і зборніка цытат з артыкула рабіць не трэба.

Дарэчы, у англійскай нават за такія каментары да правак, як вы робіце, могуць аштрафаваць.

Калі ёсць канструктыўныя заўвагі да праўленага (а не да маёй асобы), то калі ласка — пішыце. Yury Tarasievich 12:37, 26 Снежань 2007 (UTC)

Калі адзін з аўтараў займаецца вандалізмам, неабгрунтавана выдаляя тэзісы з артыкулу - то меры павінны прымацца да яго, а не да артыкула. Пакуль я не ўбачыў канкрэтных заўваг дя мяне. Пра дэбіла - гэта Дворкін у сваёй кнізе прыводзіць. А канструктыўня заўвагі я напішу пасля разблакіроўкі артыкула --Аляксандр Сакалоў 12:48, 26 Снежань 2007 (UTC)
Вы зрабілі з артыкула трыбуну. Гэта не новая для Вікіпедый сітуацыя і выбраны спосаб развязання яе — цалкам звычайны.
Дарэчы, Каваленка таксама вінаваты, але мы тут не вінаватых шукаем, а ствараем Вікіпедыю, паводле агульных для ўсіх правіл.
У артыкул запісваецца агульнае падсумаванне думкі аўтара (ці аўтараў), а не зборнік невядома як падабраных цытат. Спадзяюся, гэтае правіла афармлення зместу для вас не навіна, як для дасведчанага віківедыста.
Ці правільна разумею, што мой медыяцыйны варыянт вам не падабаецца, але канкрэтных заўваг вы не дасцё да разблакіроўкі, і ніяк іначай? Yury Tarasievich 13:00, 26 Снежань 2007 (UTC)
Неправільна. Дам. Але тыдні праз 2-3 (зараз няма жадання гэтый займацца). Так што можаце разблакіраваць, бо пакуль я туда нічога пісаць не буду. Хай апанент піша, потым пагледзім. А увогуле я бываю вельмі злы з дзікага бадуна. --Аляксандр Сакалоў 15:31, 26 Снежань 2007 (UTC)

Згодны з тым, што ў мяне былі памылкі ў карыстані Вікіпедыяй, што лёгка растлумачыць: гэта мой першы артыкул. Я выдатна разумею, што Вікіпедыя не можа быць трыбунай для мармонаў, але не можа быць і трыбунай для анці-мармонаў. Дарэчы, артыкулы пра Царкву мармонаў абароненыя для рэдагавання і на расейскай, і на англійскай Вікіпедыі. Падазраю, што прычыны - тыя ж самыя. Па сутнасці заўваг: 1. Імя старажытнага прарока Мармона, а таксама яго сына Маронія, згодна з рэлігійнымі поглядамі саміх мармонаў, паходзіць са старажытнай мовы. Калі і ёсць нейкае падабенства з нейкімі іншымі словамі, то яно выпадковае. Не буду ацэньваць такія "ізысканія", гэта не маё права, але лічу, што нават пры наяўнасці спасылкі на праваслаўных даследчыкаў, гэтае сцвярджэнне "irrelevant", г. зн. не мае адносінаў да сутнасці артыкулу. Прашу выдаліць гэтую фразу, як і спасылку, калі палічыце магчымым. 2. Шмат-жонства Бога-Айца, Ісуса Хрыста - гэта выказванні членаў Царквы, якія сапраўды былі, але якія не з'яўляюцца яе дактрынай. Пра гэта я прадстаўлю спецыяльную спасылку, пасля чаго думаю, што гэта можна таксама адрэдагаваць (пры згодзе адміністратараў). Хачу зазначыць, што можна было б знайсці шмат "некананічных" выказванняў праваслаўных свяшчэннікаў, ці нават ерархаў, але ці з'яўляюцца яны пазіцыяй праваслаўнай царквы. 3. 99,9% гэтак званых змяненняў у Кнізе Мармона - гэта не што іншае, як карэкцыя пунктуацыі. Не ведаю, це мае прадстаўленне аб гэтым г-н Сакалоў, ці нават Дворкін, але безумоўна пра гэта ведае той, хто іх "Лічыў". Што гэта, як не ўвядзенне ў зман, прычым знарок. 4. Крытыка на Дворкіна ёсць і будзе прадстаўленая з пазначэннем крыніц (дарэчы, немармонскіх) Пакуль што гэта ўсё. Дзякуй адміністратарам, не за тое, што "абараняюць мармонаў", а за тое, што абараняюць правілы сумленнай спрэчкі. Ivan Kavalenka 13:39, 26 Снежань 2007 (UTC)

Дзякую за канструктыўны падыход. Толькі звярніце ўвагу, што:
Крытыка самога Дворкіна ў гэтым кантэксце не патрэбная, толькі контр-крытыка адносна мармонаў, калі існуе.
Тое самае тычыць і магчымасці "простага" выдалення таго, што, дзей, нельга ў хрысціянстве з такім імем. Мы можам самі разумець што заўгодна, але факт выказвання такой думкі Дворкіным ёсць, Дворкін аўтар кантраверсійны, але папулярны. Таму: толькі калі існуе контр-крытыка ад трэцяй асобы, і не выдаленне, а схема "аргумент-контр-аргумент". Дарэчы, бачыў у Ліване "хрысціяне-мараніты" — гэта неяк дачыняецца?
Тое самае па карэкцыях пунктуацыі (трэба аўтарытэтную крыніцу) і па прыналежнасці шматжэнства да дактрыны. Што ўласнае шматжэнства мармоны скасавалі ў канцы 19 ст., гэта таксама трэба ўзгадаць.
Yury Tarasievich 14:10, 26 Снежань 2007 (UTC)
Пра тую Сатан.Бібл. і грэчаскую мову трэба напісаць, што яны да мармонства не маюць дачынення, калі сапраўды не маюць. А то цень на пляцень атрымліваецца, бо не ўсе зразумеюць розніцу. --MaximLitvin 14:45, 26 Снежань 2007 (UTC)

Дзякую за парады. Папрацую над спасылкамі, у тым ліку і наконт таго, што мармоны разглядаюцца расійскай дзяржавай як "дэструктыўная секта". Надта падазрона выглядае гэтае сцвярдженне у святле таго, што ў Расіі зарэгістраваная іх рэлігійная асацыяцыя, шэсць місій, і некалькі дзесяткаў прыходаў. Пашукаю спасылкі. Ivan Kavalenka 14:25, 26 Снежань 2007 (UTC)

Добры дзень. Да раздзелу крытыка ў артыкуле пра мармонаў хацеў бы прапанаваць наступныя дапаўненні: 1. Пасля фразы пра чатыры з нечым тысячы выпраўленняў у Кнізе Мармона наступнае: мармонскія даследчыкі сцвярджаюць, што ўсі выпраўленні мелі характар удакладнення пунктуацыі, альбо памылак, зробленых друкарамі падчас першых выданняў кнігі. Некаторыя выпраўленні былі звязаныя з тым, што першапачатковы рукапіс быў напісаны пад дыктоўку Джозефа Сміта яго памочнікам Оліверам Каўдэры, які мог рабіць незначныя памылкіі, якія потым былі выпраўленыя Смітам. Але пры ўсім гэтым не было ні воднай змены, якая б мяняла сэнс альбо канцэпцыю Кнігі. Мармонскія даследчыкі таксама звяртаюць увагу, што і ў самім англіскім выданні Бібліі (маецца на ўвазе King James Version) ў перыяд з першага выдання ў 1611 годзе было зроблена больш за 500 правак, але ніхто не аспрэчваў яе даставернасць. (Why have changes been made in the printed editions of the Book of Mormon? Robert J. Matthews, “I Have a Question,” Ensign, Mar. 1987, 47–49) 2. Наконт недарэчнасці імя Мармон. Згодна са сцвярджэннем самога Джозефа Сміта імя Мармон азначае лепшы, у англійскім арыгінале гэта гучыць літаральна "more good". Царква сцвярджае, што імя прарока Мармона паходзіць ад старажытна-егіпецкай альбо старажытна-яўрэйскай мовы, і не мае адносінаў да грэчаскай. Любыя падабенствы з нечымі іншымі імёнамі альбо словамі маюць выпадковы характар. (Mormon Should Mean “More Good” President Gordon B. Hinckley First Counselor in the First Presidency, Ensign, 1990 Novemіук)ю На сёння пакуль усё. Ivan Kavalenka 15:17, 27 Снежань 2007 (UTC)

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Yury Tarasievich/Архіў/2007-12»