Размовы пра шаблон:Машынны пераклад

Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка Plaga med у тэме Перанос у Шаблон:Шурпаты пераклад

Перанос у Шаблон:Шурпаты пераклад правіць

Факт машыннага перакладу не гаворыць аб якасці тэксту, машына можа часамі і лепей за чалавека перакласці. Пераношу ў шаблон з новай назвай. Plaga med (размовы) 21:42, 17 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Перайменаванні лепей адзначаць асобнай тэмай на Вікіпедыя:Да перайменавання, каб бачылі ўсе, прынамсі хто сочыць за гэтым. А не вылоўлівалі ў стужцы, або сутыкаліся ўжо з фактам праз месяц-другі. Што да сутнасці, паглядзеў Корпус і тлумачальныя слоўнікі, па-першае, "шурпаты" толькі ў пераносным значэнні мае сэнс блізкі да "стылістычнай недапрацаванасці". Па-другое, а гэты шаблон ужываем не для недастаткова добрых артыкулаў, а для грубых машынных перакладаў (ручныя не бываюць такой нізкай якасці), зусім не вычытаных або амаль не вычытаных, магчыма, нават блізкіх да прапановы на выдаленне. Па-трэцяе, вельмі падобна, што "шурпаты" у пераносным значэнні толькі калька з рускага "шероховатый", т.б. нават у меркаваным зыходніку сэнс не адпавядае ўжыванню шаблона. Па-чацвёртае, не ўпэўнены, што ў адміністрацыйных шаблонах варта ўжываць пераносныя значэнні, яўна стылістычна ім не адпавядае. Калі вельмі трэба большая ўніверсальнасць, то прапанаваў бы перайменаваць у Шаблон:Нявычытаны пераклад або Шаблон:Нявычытаны артыкул, напрыклад, і гэта можна дадаткова абмеркаваць. Пакуль вярнуў на "Машынны пераклад", але і як "Шурпаты пераклад" можна працягваць карыстацца. Надпіс у шаблоне зрабіў больш універсальным.--Максім Л. (размовы) 23:04, 4 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Згодзен, што трэба было на старонку да перайменавання дадаць, буду пільней.
Шурпаты — гэта мой пераклад з ангельскай слова rough, які абазначае неапрацаваны, шурпаты, грубы, няроўны, хацеў быць тут блізкім да арыгіналу каб адзначыць больш шырокі сэнс.
Мне падабаецца варыянт з "Нявычытаны пераклад", у прынцыпе, добры пераклад, які лепей адлюстроўвае функцыю шаблона. Plaga med (размовы) 03:30, 5 студзеня 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Машынны пераклад».