Ваўчанка (прыток Шчары)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ваўчанка, прыток Шчары)

Ваўчанка  — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Падвялікае ў балоцістай мясціне, упадае ў Шчару на паўднёвым усходзе ад вёскі Чарлёнка. Ад вытоку на працягу 8,2 км каналізаваная. Каля вёскі Падвялікае на рацэ створаныя сажалкі (плошча 0,04 км² і 0,07 км²).

Ваўчанка
Выток каля в. Падвялікае
Вусце Шчара
Даўжыня 9 км

КрыніцыПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.