Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння СССР

від узброеных сіл СССР

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння (РВСП) — самостойны від войск Узброеных сіл СССР. Абсталёўваўся стратэгічным узбраеннем (балістычнымі ракетамі вялікай і сярэдняй далёкасці) і прызначаўся для выканання стратэгічных задач.

РВСП СССР
Нарукаўны знак ваеннаслужачых тэрміновай службы РВСП СССР.
Нарукаўны знак ваеннаслужачых тэрміновай службы РВСП СССР.
Гады існавання 19591992
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып від узброеных сіл
Колькасць 260 000 чалавек на 1990 год[1]
Дыслакацыя
Удзел у

Стварэнне правіць

У адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС і СМ СССР ад 17.12.1959 створаны РВСП як самостойны від УС, а да канца снежня сфармаваныя Галоўны штаб РВСП, цэнтральны камандны пункт з вузлом сувязі і вылічыцельным цэнтрам, Галоўнае ўпраўленне ракетнага ўзбраення, упраўленне баявой падрыхтоўкі і інш.

Развіццё правіць

У гісторыі савецкіх РВСП вылучаюць наступныя этапы:

  • 1946—59 — стварэнне першых кіраваных балістычных ракет (БР), разгортванне ракетных злучэнняў, здольных вырашаць аператыўныя задачы ў франтавых аперацыях і стратегічныя задачы на бліжэйшых ТВД, распрацоўка і выпрабаванне ядзернай зброі;
  • 1959—1965 — непасрэднае стварэнне РВСП, разгортванне і пастаноўка на баявое дзяжурства ракетных злучэнняў і часцей МБР і РСД, здольных вырашаць стратегічныя задачы на любых ТВД (у 1962 г. РВСП прымалі ўдзел у аперацыі «Анадыр»);
  • 1965—73 — разгортванне групоўкі МБР з адзінкавымі стартамі (2-га пакалення), аснашчаных манаблочнымі галаўнымі часткамі, ператварэнне РВСП у складовую частку СЯС, дасягненне ваенна-стратэгічнай раўнавагі (парытэту) паміж СССР і ЗША;
  • 1973—85 — абсталяванне РВСП МБР 3-га пакалення з падзяляльнымі галаўнымі часткамі і сродкамі пераадолення супрацьракетнай абароны праціўніка, распрацоўка мабільных РСД;
  • 1985—92 — абсталяванне РВСП стацыянарнымі і мабільнымі МБР 4-га пакалення, ліквідацыя РСД (1988—91);
  • з 1992 — стварэнне РВСП у складзе УС РФ, ліквідацыя МБР на тэрыторыі Украіны, Казахстана і вывад з Беларусі ў Расію (гл. Ядзернае раззбраенне Беларусі) мабільных РК «Таполь», пераўзбраенне састарэлых тыпаў РК на РК з уніфікаванымі манаблочнымі МБР стацыянарнага і мабільнага базавання «Топаль-М» 5-га пакалення.

Склад правіць

У склад РВСП былі ўключаны:

  • галоўнае ўпраўленне МА па ядзерным боепрыпасам;
  • інжынерныя фарміраванні, раней падначаленыя намесніку міністра абароны па спецыяльнаму ўзбраенню і рэактыўнай тэхніцы;
  • ракетныя палкі і ўпраўленні трох авіяцыйнах дывізій ВПС;
  • арсеналы, базы і склады спецыяльнага ўзбраення;
  • цэнтральныя рамонтныя заводы ракетнага ўзбраення.

У РВСП таксама ўвайшлі навукова-выпрабавальныя цэнтры:

Кіраўніцтва правіць

Зноскі

  1. The International Institute for Strategic Studies (IISS). «The Miltary Balance». — Абингдон: Routledge, 1990. — С. 34. — 240 с. — ISBN 978-1857439557.

Літаратура правіць