Ракітніцкі сельсавет
Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.
Ракітніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ракітніца |
Дата ўтварэння | 4 студзеня 1965 |
Насельніцтва (2009) | 1 645 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятровічы. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[1]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[2], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.