Раланд
Рала́нд, ці Ро́ланд (Roland; ? — 15.8.778) — маркграф, прэфект Брэтонскай маркі.
У час іспанскага паходу Карла Вялікага ў 778 камандаваў атрадам брэтонцаў. Вызначыўся ў баі з баскамі ў Рансевальскай цясніне; загінуў, прыкрываючы адступленне франкаў цераз Пірэнеі.
У эпічнай літаратуры пра Карла Вялікага апісваецца як яго пляменнік і адзін з 12 паладзінаў (доблесны самаадданы рыцар). Стаў героем эпаса «Песня пра Раланда», паэм італьянскіх паэтаў канца 15 — пачатку 16 ст. «Закаханы Раланд» М. Баярда, «Неўтаймаваны Раланд» Л. Арыёста.
Літаратура
правіць- Раланд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 286—287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Роланд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.