Рамоначнік шчытковы дасягае ў вышыню 40-150 см, без паху. Стябло ў верхняй частцы разгалінаванае. Лісце перыста-складанае або перыста-раздзельнае, у абрысы даўгаватага-яйкападобнае, з 3-7 парамі сегментаў. Галоўкі 25-50 мм у дыяметры, сабраны па 3-14 у рыхлыя шчыткападобныя суквецці. Язычковыя кветкі белыя, трубчатыя — жоўтыя[2]. Квітнее ў чэрвені — ліпені[3].
Еўрапейска-западнасібірскі лесастэпавы від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Вядомыя месцазнаходжанні ў Добрушскім, Лоеўскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобл. Раней даваўся для наваколля Лоеў, Мазыра і Лутова (Рэчыцкага павета)[4].