Рамуальд Нейгоф-Лей
Рамуальд Нейгоф-Лей (польск.: Romuald Neuhoff von der Ley; 1808 — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.
Рамуальд Нейгоф-Лей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1808 | ||||||
Смерць | 1883 | ||||||
Бацька | Юзаф Нейгоф-Лей[d] | ||||||
Маці | Алена з Барэйшаў[d] | ||||||
Жонка | Міхаліна Бурчак-Абрамовіч[d] і Антаніна з Красіцкіх[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з Барэйшаў[1].
У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратар[2].
Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін[3]. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала Іпаліта Блашынскага маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны[4]. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея[4], мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні[1].
Сям’я
правіцьУ першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана[1].
У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці[1]:
- Філамена[1], у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім;
- Рамуальд[1];
- Томаш[1];
- Марыя[1], у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Ley-Neuhoff
- ↑ Сяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001
- ↑ Выходцы из Западной Европы среди дворянства Беларуси до и после разделов Речи Посполитой(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 202. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.