Сяргей Міхайлавіч Токць
Сяргей Міхайлавіч Токць (12 красавіка 1968, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).
Сяргей Міхайлавіч Токць | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Працуе на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19—20 стагоддзяў, праводзіць мікрагістрычныя даследаванні.
За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпендыю польскага ўрада імя Льва Сапегі[2], падчас якой сабраў матэрыял пра Скідзельскае паўстанне 1939 года[3].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008.
- ↑ Токць, Сяргей. Скідзельскае паўстанне 1939 года: антрапалогія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009.
Спасылкі
правіць- Беларускія аўтары Камунікату Архівавана 15 верасня 2009.