Машковічы
Машко́вічы[1] (трансліт.: Maškovičy, руск.: Мошковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Машковічы
|
Гісторыя
правіцьУ 1864 годзе — вёска ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Равяціцкай воласці, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазін. Аднайменны фальварак паблізу вёскі знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Нейгоф-Лея.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада). З 1921 года — ў складзе Польшчы. У 1924 годзе ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства — вёска і фальварак. З 1926 года ў Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Машковіцкага сельсавета, і калонія. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 2 пачатковыя школы, чырвоны вугал, хата-чытальня, магазін.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1949 годзе жыхары вёсак Дзягелец, Машковічы, Шылінок, Шылін былі аб'яднаны ў калгас імя Свярдлова, у 1959 годзе далучаны да саўгаса «Прамень», з 1963 года вёска ў племсаўгасе «Земляроб». 16 ліпеня 1954 года Машковіцкі сельсавет быў скасаваны, тэрыторыя і населеныя пункты далучаны да Міжлескага сельсавета. Паводле перапісу 1959 года (разам з навакольнымі хутарамі) — 90 будынкаў, 90 гаспадарак, 338 жыхароў. З 1960 года ў складзе Углянскага (з 18 студзеня 1988 Здзітаўскі) сельсавета[2]. Паводле перапісу 1970 года дзейнічала комплексная брыгада племсаўгаса.
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з крыху дугападобнай, двухбакова шчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой у цэнтры прымыкае другая, арыентаваная з поўначы на поўдзень, і з асобных участкаў забудовы (вакол вёскі).
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 53 двары, 330 жыхароў, у фальварку — З двары, 46 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 61 двор, 108 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх